16 красавiка 2024, aўторак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні пачалі судзіць «двайніка» Ціханоўскага

15
У Гародні пачалі судзіць «двайніка» Ціханоўскага
ФОТА: SVABODA.ORG

Аляксандр Арановіч адмовіўся ад паказанняў у судзе і не прызнае сваю віну.

Сёння ў Гародні пачаўся працэс над палітвязнем Аляксандрам Арановічам. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова, паведамляе Telegram-канал «Краіна для жыцця».

Кіроўцу аўтадома «Краіны для жыцця» вінавацяць за нібыта арганізацыю акцый, што груба парушаюць грамадскі парадак. Гаворка пра дазволеныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Гародні і Магілёве.

Аляксандр адмовіўся даваць паказанні ў судзе, як і падчас следства.

Паводле версіі следства, Арановіч, «натхнёны Статкевічам і Севярынцам, далучыўся да актывістаў «Краіны для жыцця». Разам з Ціханоўскім, Фурманавым, Статкевічам і іншымі вялі разбуральную агітацыю. Пад выглядам пікету па зборы подпісаў у Горадні яны правялі незаконнае масавае мерапрыемства без дазволу ўладаў».

А таксама «спецыяльна апранаўся з Ціханоўскім у падобную вопратку і дапамагаў яму ў неправамерных дзеяннях».

Аляксандр Арановіч не прызнае сябе вінаватым. З ягоных слоў, абвінавачанне было неабгрунтаваным і незразумелым.

Суд адкладзены да 1 сакавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках