25 красавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерэване не спыняюцца акцыі пратэсту

2
У Ерэване не спыняюцца акцыі пратэсту

Перад будынкам парламента Арменіі вырас намётавы гарадок.

У сталіцы Арменіі ў пятніцу, 26-га, праходзяць мітынгі і шэсці пратэсту. У акцыях, паводле ацэнак карэспандэнта DW, бяруць удзел тысячы чалавек. Час ад часу на шляху маршаў успыхваюць бойкі паміж апазіцыянерамі і прыхільнікамі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, аднак паліцыі ўдаецца не дапускаць сур'ёзных канфліктаў.

Да будынка парламента падцягнутыя значныя сілы паліцыі, абсталяваныя спецсродкамі. Да сярэдзіны дня яны ўзялі парламент у кола. Аднак вартавыя парадку не робяць ніякіх дзеянняў для разблакавання прылеглага праспекта Баграмяна, адной з галоўных транспартных артэрый сталіцы, і не замінаюць усталяванню новых намётаў.

Чакалася, што парламент Арменіі ў гэты ж дзень разгледзіць пытанне аб скасаванні ваеннага становішча, уведзенага ў краіне падчас баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху. З такой прапановай апазіцыйныя дэпутаты выступілі на дзень раней. Аднак дэпутаты парламенцкай большасці, якія безумоўна падтрымліваюць прэм'ер-міністра, проста не прыйшлі на пасяджэнне, тым самым сарваўшы галасаванне.

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на пасаду часовага кіраўніка ўрада Вазген Манукян на мітынгу перад парламентам заявіў, што пытанне аб адстаўцы Нікола Пашыняна павінна развязвацца менавіта ў вышэйшым заканадаўчым органе краіны, таму пратэсты тут будуць прадоўжаныя.

Унутрыпалітычная сітуацыя ў Арменіі абвастрылася пасля заявы Генеральнага штаба Узброеных сіл Арменіі з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра, якое рушыла ўслед пасля звальнення кіраўніком урада намесніка начальніка Генштаба Тырана Хачатрана. У заяве гаварылася, што Пашынян з гэтага часу не ў стане гарантаваць бяспеку краіны. Дакумент падпісалі амаль 40 генералаў і вышэйшых афіцэраў войска, пры гэтым яны не заяўлялі пра сваю падтрымку ні апазіцыі, ні нейкай іншай палітычнай сілы.

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян пакуль не падпісаў падпісаў прэм'ера аб звальненні начальніка Генштаба Аніка Гаспарана, патлумачыўшы гэта тым, што ў цяперашняй сітуацыі ніякай тэрміновасці ў гэтым кадравым пытанні няма і нагадаўшы, што ў яго для прыняцця пастановы маецца 3 дні. Такое ў краіне адбываецца ўпершыню, дагэтуль прэзідэнт безумоўна падпісваў усе дакументы з урада, якія клаліся яму на стол. Саркісян заявіў, што прыме пастанову пасля асабістай сустрэчы з Гаспаранам.

Апазіцыя не бачыць спробы ваеннага перавароту

Апазіцыя не ўважае заяву генералаў за спробу ваеннага перавароту. Са слоўаднаго з лідараў «Руху за выратаванне радзімы» Артура Ванецяна, за пераварот гэта можна было б уважаць, калі б Генштаб паспрабаваў арыштаваць Пашыняна. Пры гэтым такую пастанову палітык не ўважае за адпаведную інтарэсам краіны.

Дыялог немагчымы?

На думку экспэрта ў міжнародных пытаннях Манвела Гумашана, цяпер у краіне поўная нявызначанасць, аднак у гутарцы з DW ён выказаў упэўненасць у тым, што сітуацыя праясніцца цягам найбліжэйшых некалькіх дзён. На ягоны погляд, апазіцыі пакуль не ўдалося давесці, што яе падтрымлівае большая частка людзей, хаця колькасць незадаволеных палітыкай Пашыняна расце ці ледзь не з кожным днём.

«Дыялог паміж уладай і апазіцыяй малаімаверны, абодва бакі загнаныя ў кут», - мяркуе Гумашан. Экспэрт бачыць выхад менавіта ў дыялогу, але з удзелам трэцяй сілы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках