19 красавiка 2024, Пятніца, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія дазволіла сваёй берагавой ахове страляць па кітайскіх караблях – але пры адной умове

1
Японія дазволіла сваёй берагавой ахове страляць па кітайскіх караблях – але пры адной умове
ФОТА: SKR.SU

Пастанова была прынятая праз некалькі дзён пасля таго, як падобны закон прыняў Кітай.

Берагавая ахова Японіі атрымала права адкрываць агонь на паразу па замежных караблях, уключаючы кітайскія, у выпадку, калі тыя паспрабуюць прыстаць да берагу на астравах Сэнкаку ва Усходне-Кітайскім моры. Пра гэта піша defenseworld.net.

Раней вайскоўцы берагавой аховы мелі права ўжываць зброю толькі ў крайнім выпадку, напрыклад пры самаабароне. Цяпер японскія чыноўнікі заяўляюць, што спроба высадзіцца на астравах сама па сабе з'яўляецца цяжкім злачынствам, так што ўжыванне зброі апраўданае.

Пастанова была прынятая праз некалькі дзён пасля таго, як падобны закон прыняў Кітай – цяпер берагавая ахова КНР можа выкарыстоўваць зброю супраць замежных караблёў, калі яны «незаконна ўвойдуць у тэрытарыяльныя воды краіны».

Выспы Сэнкаку ў цяперашні час кантралююцца Японіяй, аднак на іх прэтэндуе і Кітай. Водная прастора вакол архіпелага мае стратэгічнае значэнне з гледзішча кантролю марскіх шляхоў, беручы да ўвагі іх размяшчэнне і інтэнсіўнасць марскога руху ў гэтым раёне. Выспы таксама ўяўляюць значную эканамічную каштоўнасць – тут значныя рэсурсы рыбы і вуглевадародаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках