18 красавiка 2024, Чацвер, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятрас Аўштравічус пра адключэнне рэжыму Лукашэнкі ад SWIFT: Гэта быў бы магутны ўдар

45
Пятрас Аўштравічус пра адключэнне рэжыму Лукашэнкі ад SWIFT: Гэта быў бы магутны ўдар
ПЯТРАС АЎШТРАВІЧУС
ФОТА: DELFI

Еўрадэпутат распавёў беларусам, чаго чакаць ад чацвёртага пакета санкцый.

Нядаўна стала вядома, што Еўразвяз распрацаваў дакумент аб адключэнні Беларусі ад SWIFT і замарозцы актываў усіх буйных прадпрыемстваў. СайтCharter97.org пагаварыў з еўрадэпутатам Пятрасам Аўштравічусам пра чацвёрты пакет санкцый.

- ЕЗ увялі тры пакеты санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Тым не менш, рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі трываюць. Як вы думаеце, ці патрэбныя больш жорсткія і эфектыўныя меры супраць дыктатара?

- Так, мы ў гэта верым. Захад і Еўрапейскі Звяз павінны быць больш актыўнымі, таму мы пачалі ўводзіць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, але гэтага недастаткова. Мы павінны гэта прызнаць.

Яму было дадзена дакладнае пасланне, але мы нічога не дасягнулі, і тое, што ён сказаў у гэтыя дні пра бліцкрыг ад Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да Беларусі, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. Ён жыве ў паралельным свеце, таму мы павінны прыняць усе магчымыя меры, каб зрабіць ціск і даказаць яму, што мы не проста гаворым, але ў нас ёсць усе сродкі паўплываць на яго становішча і прымусіць яго заплаціць плату за сваё не дэмакратычную палітыку.

- Якія менавіта санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі вы ўважаеце за патрэбныя на гэтым этапе развіцця палітычнай сітуацыі ў Беларусі?

- Я б павялічыў колькасць адрасных санкцый, паглыбіўшыся ў сілавыя структуры, якія ўсё яшчэ лаяльныя да Лукашэнкі. Гэтых санкцый павінна быць сапраўды шмат. Я кажу, напэўна, пра сотні людзей, якія ўцягнутыя ў гэтую жорсткую барацьбу супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Па-другое, што тычыцца эканамічных санкцый, я не думаю, што мы дасягнулі ўсіх эканамічных і юрыдычных асоб, якія павінны быць закранутыя нашай пастановай.

Для мяне важна не пакідаць усё як ёсць, а ісці наперад і рабіць значна больш, і чым хутчэй, тым лепш.

- Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс заявіў, што ў ЕЗ ідзе праца над чацвёртым пакетам санкцый супраць рэжыму ў Беларусі. Што мы можам чакаць ад яго? Ці будзе Літва дамагацца ад сваіх партнёраў з ЕЗ узмацнення жорсткасці мер у дачыненні да дыктатара?

- Я думаю, што так, я веру ў гэта. Ініцыятыва «Усебеларускі народны сход», якую правёў Лукашэнка, стала яшчэ адным доказам таго, што мы павінны быць значна больш жорсткім і старацца дамагацца ад Лукашэнкі нацыянальнага дыялогу, а не імітацыі нацыянальнага дыялогу, а таксама павагі асноўных свабод. Я веру, што чацвёрты пакет прыйдзе вельмі-вельмі хутка. Гэта маё асабістае чаканне.

- У канцы мінулага года ў Менску амбасадары 16 дзяржаў Еўразвязу і кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ распрацавалі дакумент, у якім выкладаюцца чатыры варыянты палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Самы жорсткі варыянт прадугледжвае разрыў дыпламатычных стасункаў, адключэнне Беларусі ад SWIFT і замарозку актываў усіх буйных прадпрыемстваў. Як вы думаеце, ці трэба ўводзіць такія меры, калі рэжым не спыніць гвалт з грамадзян і пераслед палітычных апанентаў?

- Калі мы рэалізуем хаця б адну з гэтых 3 ці 4 жорсткіх мер, гэта ўжо будзе нечым. Уявіце, Беларусь адключаная ад SWIFT. Гэта быў бы магутны ўдар па эканамічным рэжыме, вядома, кожны грамадзянін або кожны спажывец адчуе гэта адразу. Але я думаю, што ў праекцыі траекторыі палітыкі Лукашэнкі я не адпрэчваю санкцыі ці меры, якія вы згадалі.

Можа, не разарваць дыпламатычныя стасункі, а панізіць дыпламатычныя стасункі да вельмі нізкага ўзроўню. Я думаю, што мы павінны ісці гэтым шляхам. Хоць у гэтым плане мы павінны заставацца на сувязі з грамадзянскай супольнасцю. Таму я не думаю, што мы вычарпалі ўсе меры з нашага пакета магчымых санкцый. Я спадзяюся, што гэтая ініцыятыва будзе зыходзіць не толькі ад Літвы, але і ад аднадумцаў і тых краін, якія лепш бачаць і разумеюць сітуацыю ў Беларусі. Яны павінны праяўляць ініцыятыву.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках