20 красавiка 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом: ЗША ўмацуюць усходні фланг NATO ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну

9
Белы дом: ЗША ўмацуюць усходні фланг NATO ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну

Апроч гэтага, Вашынгтон можа падтрымаць Кіеў новымі пастаўкамі зброі.

ЗША ўмацуюць усходні фланг NATO ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну. Апроч гэтага, Вашынгтон можа падтрымаць Кіеў новымі пастаўкамі зброі.

Пра гэта паведамляе Gazeta Prawna.

«Пасля 2014 года ў нас была прынятая Еўрапейская ініцыятыва стрымлівання, якая прадугледжвала ўзмацненне разгортвання зменных войскаў на тэрыторыі хаўруснікаў на ўсходнім флангу NATO», - цытуе выданне прадстаўніка Белага дома.

З ягоных слоў, у выпадку ўварвання Расеі ва Украіну ЗША і хаўруснікі ў NATO ўзмоцняць працу што да бяспекі ў рэгіёне. Пры гэтым ён не ўдакладніў, пра якія менавіта меры ідзе размова. У той жа час прадстаўнік Белага дома дадаў, што ў якасці адказу на расейскую агрэсію Вашынгтон будзе гатовы падтрымаць Кіеў новымі пастаўкамі ўзбраенняў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ЗША не збіраюцца ўмешвацца ў магчымы ўзброены канфлікт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках