24 красавiка 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс расейскага рубля абваліўся на фоне санкцыйных рызык

6
Курс расейскага рубля абваліўся на фоне санкцыйных рызык

Праект новых санкцый уключае так званы «ядзерны варыянт».

Курс расейскага рубля ўвечары ў панядзелак, 6 снежня, узмацніў падзенне да даляра і еўра на фоне геапалітычных і санкцыйных рызык паводле звестак Масбіржы, паведамляе «Лента.ру».

На 20:52 паводле менскага часу курс даляра склаў 74,29 рубля (плюс 0,62 працэнта), курс еўра — 83,79 рубля (плюс 0,63 працэнта). Пры гэтым дарагая нафта не змагла дапамагчы рублю прадоўжыць рост, які ён дэманстраваў з раніцы.

Раней паведамлялася, што асноўныя біржавыя індэксы расейскага фондавага рынку абваліліся. Індэкс Масбіржы на закрыцці асноўнай гандлёвай сесіі на Маскоўскай біржы апусціўся да 3810,10 пункта (мінус 2,63 працэнта), індэкс РГС - да 1622,07 пункта (мінус 2,77 працэнта).

6 снежня амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на ананімныя крыніцы паведаміў, што ЗША рыхтуюць новы пакет санкцый супраць Расеі. Праект уключае так званы «ядзерны варыянт» - адключэнне Расеі ад міжнароднай плацежнай сістэмы SWIFT.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках