25 красавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім спартоўцам збіраюцца забараніць паходы да букмекераў

3
Беларускім спартоўцам збіраюцца забараніць паходы да букмекераў

Падобная норма будзе ўключаная ў дзейны Закон «Аб фізічнай культуры і спорце».

Удзельнікам спаборніцтваў збіраюцца забараніць рабіць стаўкі на спорт, паведамляе «Трибуна».

Падобная норма будзе ўключаная ў дзейны Закон «Аб фізічнай культуры і спорце». Яна павінна дазволіць прадухіліць маніпуляванне вынікамі спартовых спаборніцтваў і ўдзел спартоўцаў, трэнераў, суддзяў у азартных гульнях у букмекерскіх канторах і таталізатарах.

Законапраект аб унясенні змяненняў у Закон ад 4 студзеня 2014 г. №125-З «Аб фізічнай культуры і спорце» ўжо паступіў у Палату прадстаўнікоў. Нараўне з іншымі навацыямі плануецца ўключыць у дзейны Закон артыкул 51 «Незаконны ўплыў на ўдзельнікаў або арганізатараў спартыўных спаборніцтваў». У ім даецца вызначэнне паняцця «незаконны ўплыў на ўдзельнікаў або арганізатараў спартыўных спаборніцтваў», уводзіцца забарона на такі ўплыў, пералічаны меры па яго прадухіленні і барацьбе з ім.

Да спартоўцаў, трэнераў, суддзяў, спартыўных агентаў і іншых удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў будуць прымяняцца меры адказнасці за парушэнне забароны на ўдзел у азартных гульнях у букмекерскіх канторах і таталізатарах. Аднак не гаворыцца, якое пакаранне будзе прымяняцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках