20 красавiка 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская каралева пачала перадачу ўлады прынцу Чарльзу

8
Брытанская каралева пачала перадачу ўлады прынцу Чарльзу
ЕЛІЗАВЕТ II

У апошні час прынц часцей замяняе маці падчас мерапрыемстваў.

Гісторык Эд Оўэнс, які вывучае брытанскую манархію, уважае, што пачаты працэс перадачы каралеўскай улады прынцу Чарльзу. Пра гэта паведамляе выданне Daily Express.

«Смерць каралевы не выкліча крызісу ў каралеўскай сям'і, - заявіў Оўэнс. - Сімвалічная перадача ўлады Чарльзу ўжо ідзе». Ён звярнуў увагу, што апошнім часам прынц часцей замяняе маці падчас мерапрыемстваў і ўзяў на сябе прысваенне тытулаў, чым перш займалася Лізавета II.

Падставай для каментара стала здароўе 95-гадовай каралевы, якое пагаршаецца. У канцы кастрычніка лекары рэкамендавалі ёй адпачыць ад публічных мерапрыемстваў. Пасля гэтага яна скасавала візіт у Паўночную Ірландыю, адмовілася ад паездкі на кліматычную канферэнцыю ААН у Глазга і легла ў шпіталь для абследавання. У лістападзе Лізавета II не ўдзельнічала ў цырымоніях з нагоды Дня памінання. Афіцыйна гэта тлумачылі тым, што яна пацягнула спіну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках