25 красавiка 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландцам параілі рабіць хуткі тэст на COVID кожны раз перад выхадам з дому

3
Шатландцам параілі рабіць хуткі тэст на COVID кожны раз перад выхадам з дому

У Шатландыі толькі пачалі дзейнічаць мякчэйшыя карантынныя правілы.

У рэгіянальным урадзе Шатландыі параілі жыхарам як мага часцей рабіць тэсты на каранавірус, лепш за ўсё перад кожным выхадам з дому.

Як піша "Европейская правда", пра гэта паведамляе BBC.

Намеснік першага міністра Шатландыі Джон Свіні заклікаў шатландцаў праходзіць тэставанне часцей, чым двойчы на тыдзень, як рэкамендавалі раней.

«Мы заклікаем людзей часцей рабіць хуткія тэсты з тэст-палоскай - не два разы на тыдзень, а значна часцей, калі плануюцца сустрэчы з іншымі. Асабіста я раблю хуткі тэст кожны дзень, калі планую выходзіць з дому і сустракацца з людзьмі. Заклікаю іншых рабіць гэтак жа, таму што гэта надае ўпэўненасці, што вы абараняеце і сябе, і іншых людзей», - адзначыў Джон Свіні.

У Шатландыі толькі пачалі дзейнічаць новыя, больш мяккія карантынныя правілы - у начныя клубы, на канцэрты і вялікія масавыя мерапрыемствы можна будзе патрапіць не толькі з сертыфікатам аб прышчэпках, але і адмоўным тэстам. Для гэтага прызнаюцца, у тым ліку, вынікі хуткага тэста.

У той жа час ва ўрадзе плануюць патрабаваць для дзейснасці сертыфіката аб прышчэпках, трэцюю бустарную дозу.

Змякчэнне правіл узгаднілі яшчэ да таго, як у Шатландыі пацвердзілі першыя выпадкі штаму «Амікрон». Вядома ўжо аб 48 хворых, і сярод іх ёсць такія, дзе сувязь заражэння нельга звязаць з падарожжам на поўдзень афрыканскага кантынента.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках