18 красавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніцай заражэння 90% расейцаў штамам каранавіруса «дэльта» стаў адзін чалавек

6
Крыніцай заражэння 90% расейцаў штамам каранавіруса «дэльта» стаў адзін чалавек

Пра гэта гаворыцца ў рабоце расейскіх навукоўцаў.

90% усіх выпадкаў заражэння штамам каранавіруса «дэльта», выяўленых у Расеі, адбыліся праз адзін варыянт віруса AY.122, завезенага ў Расею адным чалавекам вясной 2021 года. Пра гэта гаворыцца ў працы расейскіх навукоўцаў, піша «Медуза».

Коратка пра яе расказаў адзін з аўтараў, прафесар Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій (Сколтэх) Георгій Базыкін.

Больш за 90% выпадкаў «дэльты» ў Расеі - падобна, нашчадкі аднаго-адзінага віруса, завезенага сюды вясной. Калі вы заразіліся ковідам у Расеі ўлетку або ўвосень - амаль напэўна вы хварэлі менавіта на гэты варыянт.

Са слоў Базыкіна, варыянт AY.122 па сваіх уласцівасцях не адрозніваецца ад іншых разнавіднасцяў штаму «дэльта». «Відаць, справа ў эфекце заснавальніка», - сказаў прафесар Сколтэха. Ён адзначыў, што і да і пасля завозу AY.122 у Расеі выяўлялі іншыя завезеныя ў краіну варыянты «дэльты», але яны «не мелі канкурэнтнай перавагі» ў параўнанні з пераважным варыянтам.

Варыянт AY.122 з'явіўся ў Расеі ў красавіку 2021 года, а ўжо ў траўні на яго прыпала крыху больш за палову ўсіх выяўленых выпадкаў каранавіруса. У чэрвені на яго ўжо прыпадала 89% усіх заражэнняў. У наступныя месяцы варыянт AY.122 трымаўся на такім узроўні.

У сярэдзіне 2021 года ў многіх краінах свету больш заразны штам «дэльта» пачаў масава выцясняць іншыя варыянты каранавіруса. «Дэльта» дамінуе над іншымі штамамі, выяўленымі ў Расеі. Увосень 2021 года праз распаўсюджванне «дэльты» ў Расеі пачаўся новы ўсплёск захворвання на COVID-19.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках