28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія кошты на жывыя ялінкі ў Беларусі ў 2021 годзе?

4
Якія кошты на жывыя ялінкі ў Беларусі ў 2021 годзе?
ФОТА: TUT.BY

У Менскай вобласці самы высокі кошт.

Якія кошты на жывыя ялінкі ў Беларусі ў 2021 годзе? Як змяніўся кошт за год? Пра гэта піша aif.by.

Кошты за год змяніліся дастаткова істотна. Напрыклад, калі ў канцы 2020 года ў Менску жывую ссечаную елку да 1 м можна было купіць за 12,2 руб., то ў 2021-м - за 19,2 рубля. Кошт вырас больш чым на 50%. Прыкладна на столькі ж вырас кошт дрэў іншай вышыні.

31 снежня жывыя елкі звычайна рэзка падаюць у кошце.

Сярэдні кошт ссечанага святочнага дрэва вышынёй ад 1 м да 2 м у Менску ў 2021 годзе складзе 26,4 рублі, ад 2 м да 3 м - 33,6 руб. Тавар у кадках каштуе даражэй: дрэва да 1 м - 33,6 рублёў, ад 1 м да 1,5 м - 48 рублёў, ад 1,6 да 2 м - 56,4 руб.

Пры гэтым варта адзначыць, што кошт ялінак у рэгіёнах адрозніваецца. Самыя высокія цэны, як правіла, у Менску і Менскай вобласці, самыя нізкія - у Берасцейскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках