23 красавiка 2024, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На польска-беларускай мяжы з'явіліся эстонскія вайскоўцы

1
На польска-беларускай мяжы з'явіліся эстонскія вайскоўцы
ФОТА: TWITTER.COM/MBLASZCZAK

У іх задачу ўваходзіць узвядзенне і рамонт загарод.

Эстонскія вайскоўцы прыбылі ў Польшчу для аховы мяжы з Беларуссю. Мэтавая група «ЗУБР» - гэта кантынгент эстонскіх войскаў, які падтрымлівае польскіх памежнікаў у абароне мяжы ад нелегальнай міграцыі. Іх асноўная задача - будаўніцтва і рамонт часовай загароды, паведамілі польскія вайскоўцы.

У склад эстонскага кантынгенту, які налічвае амаль 70 чалавек, уваходзяць інжынеры, выведчыкі і вайсковыя карэспандэнты. Ядро падраздзялення сфармаванае вакол інжынернага ўзвода, у склад якога таксама ўключылі блізу 20 рэзервістаў-добраахвотнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках