20 красавiка 2024, Субота, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі знойдзены «амікрон»

4
У Расеі знойдзены «амікрон»

Ён выяўлены ў тых, хто прыехаў з ПАР.

Штам каранавіруса «амікрон», выяўлены ў ПАР і які распаўсюдзіўся па дзясятках краін свету, афіцыйна знойдзены і ў Расеі.

Як паведамляе РІА «Новости», Расспажыўнагляд пацвердзіў два выпадкі новага варыянту Covid-19 пасля вынікаў ПЛР-тэстаў прыбылых з Паўднёвай Афрыкі.

10 расейцаў, якія прыляцелі з ПАР, здалі станоўчыя аналізы на каранавірус і ў двух з іх пацвердзілі «амікрон». Штамы астатніх яшчэ трэба ўстанавіць.

Паводле звестак САЗ, «амікрон», які напалохаў вірусолагаў мутацыямі ў спайк-бялку, што патэнцыйна робяць яго больш заразным за астатнія варыянты

каранавіруса, цяпер знойдзены ў 38 краінах свету.

САЗ кваліфікавала новы штам як штам, «які выклікае асцярогі» і заявіла аб «вельмі высокай» рызыцы яго глабальнага распаўсюджвання.

Экспэртка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) Марыя ван Керкхаве ў нядзелю паведаміла, што, паводле першапачатковых звестак, людзі, якія заразіліся «амікронам», як правіла, пераносяць захворванне ў больш лёгкай форме.

Яна, зрэшты, дадала, што паступае інфармацыя аб рознай ступені цяжкасці захворвання - ад лёгкай да цяжкай, а для канчатковых высноў пакуль занадта мала звестак.

У САЗ не выключаюць, што «амікрон» пагоршыць сітуацыю з захворваннем у Еўропе, дзе дагэтуль дамінаваў штам «дэльта». Ён жа быў асноўным і ў Расеі і прынёс у пачатку восені чацвёртую хвалю са смяротнасцю да новых абсалютных рэкордаў.

Паводле звестак аператыўнага штаба на 6 снежня, за мінулы дзень у РФ станоўчы тэст на Covid-19 здалі 32,1 тысячы чалавек – на 22% менш, чым на піку захворвання ў канцы кастрычніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках