19 красавiка 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгійскі Гент стане моладзевай сталіцай Еўропы 2024 года

Бельгійскі Гент стане моладзевай сталіцай Еўропы 2024 года
ФОТА: SELFGUIDE.RU

Для горада гэта азначае паспяховасць яго развіцця сучаснай моладзевай культуры.

Бельгійскі горад Гент прыме тытул моладзевай сталіцы Еўропы ў 2024 годзе. Для горада гэта азначае паспяховасць яго развіцця сучаснай моладзевай культуры і арганізацыі найлепшых практык у развіцці сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай актыўнасці моладзі, піша «Еўра пульс».

Адной з галоўных прычын, паводле якой бельгійскі горад атрымаў тытул, - нядаўняя пастанова краіны знізіць узроставы цэнз на еўрапейскіх выбарах да 16 гадоў.

Важную ролю таксама адыграў праект Гента пад назвай «Мы – горад». У ім гарадская моладзевая рада была прызнаная ў якасці кансультатыўнага органа разам з іншымі рэгіянальнымі і еўрапейскімі моладзевымі партнёрствамі.

Тытул моладзевай сталіцы Еўропы прысуджаецца Еўрапейскім моладзевым форумам з 2009 года. Першай моладзевай сталіцай стаў Ратэрдам (Нідэрланды). У 2021 годзе гэты тытул носіць Клайпеда (Літва); налета яе зменіць Тырана (Албанія), а ў 2023 годзе моладзевай сталіцай стане Люблін на ўсходзе Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках