29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: ЗША пераканалі Еўропу ў падрыхтоўцы Расеяй уварвання ва Украіну

14
FT: ЗША пераканалі Еўропу ў падрыхтоўцы Расеяй уварвання ва Украіну

Еўрапейскія хаўруснікі не былі ўпэўненыя ў тым, што адбываюцца сур'ёзныя рэчы.

Некаторыя краіны ЕЗ першапачаткова з недаверам паставіліся да папярэджанняў ЗША аб падрыхтоўцы Расеяй ўварвання ва Украіну, аднак Вашынгтону ўдалося іх пераканаць пасля падачы выведвальнай інфармацыі, цытуе выданне Financial Times "Новое время".

Адная з крыніц выдання расказала, што многія хаўруснікі ЗША "не былі перакананыя ў тым, што адбываюцца сур'ёзныя рэчы".

Газета адзначае, што выведка ЗША "дапамагла пераканаць некаторыя раней скептычна настроеныя сталіцы, у тым ліку Бэрлін", у тым, што Крэмль неўзабаве можа ўвесці свае войскі ва Украіну.

Распаўсюджванне інфармацыі пачалося ў пачатку лістапада, да сустрэчы міністраў замежных спраў краін - чальцоў NАТО, на якой у асноўным абмяркоўвалі Украіну.

У артыкуле гаворыцца, што звесткі выведкі дапамаглі пераключыць размову з таго, ці было папярэджанне ЗША правільным, на тое, як лепш стрымаць агрэсію Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках