28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бананы - як у Польшчы, яйкі - як у Расеі»

15
«Бананы - як у Польшчы, яйкі - як у Расеі»

Журналісты параўналі кошты ў Беларусі і суседніх краінах.

З пачатку 2021 года кошты прадуктаў ў Беларусі выраслі на 10,5% паводле афіцыйных звестак за кастрычнік. З адчуванняў пакупнікоў кошты растуць больш значна. З апошняга, вераснёўскага, апытання Нацбанка, больш за палову рэспандэнтаў меркавалі, што кошты выраслі вельмі моцна, піша myfin.by.

Аднак на рост коштаў скардзяцца і ў Польшчы, там прадукты з пачатку года падаражэлі на 4,4%, у Расеі - на 8, 8%.

Аднак лічбы інфляцыі са статыстычных справаздач не заўсёды даюць поўную інфармацыю аб фактычнай сітуацыі. Яшчэ з часоў дакавідных закупак мы застаёмся ў перакананні, што "ў Польшчы" ўсё танней, а "Расея вялікая і цэны розныя, але неўзабаве ў нас будзе даражэй".

Каб разабрацца ў рэальнай сітуацыі, журналісты сабралі звесткі з некалькіх міжнародных рэсурсаў параўнання коштаў: www.numbeo.com, www.globalprice.info, дзе магчыма сабралі звесткі афіцыйнай статыстыкі і паглядзелі кошты падобных тавараў у раздробных сетках Беларусі, Расеі і Польшчы.

Колькі каштуюць прадукты ў нас, у Расеі і ў Польшчы

Журналісты вызначылі дыяпазон коштаў, знайшлі ці разлічылі сярэднія паказчыкі, а таксама перавялі кошты ў беларускія рублі. Іх вынікі атрымаліся такімі.

У якасці сярэдніх журналісты ўзялі не сярэдзіну паміж максімальнай і мінімальнай цаной у дыяпазоне, а цану з афіцыйнай статыстыкі ці статыстыкі водгукаў у інтэрнэце. А таксама праверылі, ці трапляюць лічбы з сайтаў раздробных сетак у іх дыяпазон коштаў.

З гэтай табліцы можна зрабіць некалькі простых высноў.

Калі лічыць паводле сярэдніх паказчыкаў, то кошты Беларусі самыя нізкія. У Расеі набор прадуктаў з табліцы быў даражэйшым на 12%, у Польшчы – на 25% (разлік без цыгарэт і піва). Так выходзіць са звестак статыстыкі і рэкламных матэрыялаў. Незразумелым застаецца, як на высокіх польскіх коштах гадамі квітнелі туры з Беларусі на закупы.

Паглядзім на сітуацыю крыху інакш, возьмем з партала www.numbeo.com набор прадуктаў для паўнавартаснага харчавання на заходні тып у пераліку на беларускія рублі. І параўнаем яго кошт у трох краінах.

Амаль тое ж самае, расейскі паказчык вышэйшы на 10%, польскі - на 24%. Праўда заробкі ў Расеі, у сярэднім, на 60% вышэйшыя за беларускія, у Польшчы зарабляюць у 2,5 разы больш, чым у нас.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках