20 красавiка 2024, Субота, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскі кандыдат у прэзідэнты Францыі зазнаў напад

13
Прарасейскі кандыдат у прэзідэнты Францыі зазнаў напад
ЭРЫК ЗЕМУР

Відэафакт.

На кандыдата ў прэзідэнты Францыі, журналіста правых поглядаў Эрыка Земура ў нядзелю, 5 снежня, напалі падчас ягонага першага выбарчага мітынгу. Інцыдэнт адбыўся ў парыжскім прыгарадзе Вільпэнт, паведамляе тэлеканал BFMTV.

Адзначаецца, што Земур у суправаджэнні аховы і журналістаў рухаўся да трыбуны, у гэты час на яго накінуўся чалавек, які выбег з групы. Абхапіўшы рукамі галаву кандыдата, мужчына паспрабаваў паваліць яго на зямлю. Дзякуючы ўмяшанню агентаў бяспекі зламысніка ўдалося нейтралізаваць. Ён быў узяты пад варту за наўмыснае насілле.

Акрамя таго, ахоўнікі і прыхільнікі Земура пабіліся з актывістамі асацыяцыі SOS Racisme. Паводле інфармацыі тэлеканала, 12 пратэстоўцаў пачалі крычаць лозунг "Не расізму!", што справакавала канфлікт. У выніку чальцы асацыяцыі пакінулі мерапрыемства.

Земур часты госць на тэлеканале RT France. Яго праграма ўключае класічныя для прамаскоўскіх кандыдатаў прапановы аб вывадзе Францыі са складу NАТО і Еўрасзвязу і ўкладання альянсу з Расеяй.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках