20 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка - гэта адыграная кружэлка»

13
«Лукашэнка - гэта адыграная кружэлка»

Час уводзіць эмбарга на ўвесь гандаль з рэжымам і ягонымі «партманэтамі».

ЗША і ЕЗ увялі новы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Яны тычацца дзяржаўнай пазыкі, беларускіх чыноўнікаў - супрацоўнікаў памежнай службы і суддзяў, а таксама некалькіх дзяржаўных прадпрыемстваў, у тым ліку «Гродна Азот» і «Беларусьнафта». З 8 снежня набываюць моц старыя санкцыі Вашынгтона супраць «Беларуськалія».

Як паўплываюць Charter97.org паглядзеў, што думаюць па гэтым чытачы:

«Лукашэнка цяпер у стане «прасі што хочаш, Пуцін», толькі не пазбаўляй мяне ўлады. Расейцы Таракана цяпер вельмі прыніжаюць. І пра Крым прымусілі сказаць. Можа, Крэмль ужо і спыніўся б, каб прынізіць яшчэ і нас, беларусаў, такім кіраўніком, але санкцыі ўжо не спыніць. Таракану ужо гамон, адыграная кружэлка. Назад дарогі няма. Крамлю без Захаду не пацягнуць уладу Таракана, не тыя фінансы. Будуць мяняць».

«Становяцца відавочнымі дзеянні крамлёўскага карліка ў падтрымцы «Картофельного лося». Ён банальна глядзіць, што ж будзе з ім, на прыкладзе сабутэльніка з-пад Шклова. Чым больш жорсткі ціск на Сінія пальцы, тым больш відавочнае здушэнне крамлёўскай АЗГ у асобе яе лідара».

«І ўся рэч у адным чалавеку, якога калі прыбраць, дык усё тут жа наладзіцца ў эканоміцы, палітыцы і самім жыцці беларусаў».

«Санкцыі «касуюць» хаджэнне валюты ў Беларусі. Будуць замарожаны ўклады насельніцтва і юрыдычных асоб у замежнай валюце. Чакайце традыцыйны падарункавы ўказ і 01.01.2022 радуйцеся навагодняму падарунку!»

"Узаемадзейнічаць будуць з валютнымі рахункамі звычайных беларусаў, якія гуляюць у расейскую рулетку з самазванцам".

«Перакрыць мяжу з Польшчай, Літвой, Латвіяй. Кантрабандзе гамон. Рэжыму хана».

«Вось цікава, калі ўсё «варожае», чым карыстаюцца ябацькі, адабраць у іх, праз колькі да іх дойдзе, хто сапраўдны вораг нашай радзімы?»

«Перамагчы дыктатара можна толькі пазбавіўшы яго паступлення грошай. Санкцыямі супраць эканомікі. Перастаць купляць калійныя ўгнаенні, нафтавыя прадукты, адмовіцца ад транзіту».

«Скажыце дзякуй за падтрымку, а далей самі – спыняйце страйкам калійную, нафтавую прамысловасць, чыгунку, энэргетыку і г.д. Ніхто акрамя вас - вашу працу замест вас не зробіць».

«Брава! Калі ласка, хутчэй з шостым і наступнымі пакетамі санкцый. Парадокс, але чым больш санкцый - тым хутчэй беларусы стануць свабоднымі».

«Лукашыстам акурат час падумаць, калі ўвесь свет настроіўся супраць іх, можа быць, справа не ва ўсім свеце, а ў іх?»

«Па-добраму, мы, беларусы, мусім дапамагчы Еўропе пазбавіцца ад псіхічна нестабільнага злачынца, бо гаворка ідзе пра жыццё і смерць кожнага з нас. Колькі можна быць пакорлівым статкам!

«Патрэбныя не проста санкцыі. Час уводзіць эмбарга на ўвесь гандаль з рэжымам і яго партманэтамі».

«У чарговым спісе павінны быць усе сілавікі, суддзі, урад Лукі і іх семейнікі, як невыязныя і пад санкцыямі. Паўночнай Карэі ў цэнтры Еўропы быць не павінна, не гледзячы на ўсе патугі Крамля ўтрымліваць нелегітымнага (не абранага народам Беларусі) 3% Лукі! Пуцін агучыў перамовы з апазіцыяй, гэта прымальны варыянт».

«Трэба прымаць такія санкцыі, ад якіх будзе чаканы вынік. І такія магчымасці ёсць... у адрозненне ад палітычнай волі. І абавязкова павінна быць разуменне і спагада да тых, хто пакутуе ў турмах толькі за тое, што яны сумленныя і смелыя».

«Амаль тысяча палітвязняў і толькі 17 гідкіх прадажных халуёў санкцыянавалі... У іх фактаў і канкрэтных прозвішчаў няма? Адных «суддзяў і пракурораў» вядомых стварэнняў з прозвішчамі і адрасамі гаць гаці!

«Канкрэтна гэтыя санкцыі вельмі важныя. Паказваюць усяму свету сутнасць міграцыйнага крызісу і хто яго зладзіў, хто вінаваты. Выбівае глебу з-пад ног рэжымнай і крамлёўскай прапаганды. Чарговае злачынства самазванца «засвяцілася» афіцыйна».

«Бандыта і забойцу з Беларусі абмяркоўваюць людзі высокага рангу Еўразвязу і краін NATO! Прызнайце гэтага вырадка міжнародным тэрарыстам і выкарыстайце да яго метады барацьбы, якія выкарыстоўваюць да такіх бандытаў і адразу ў свеце стане спакайней!»

«Памятайце, сіпаты апублікаваў нейкі спіс з 850 чалавек свайго «залатога запасу» кадраў. Вось іх усіх туды. Ясна адно, чым горш вырадку, тым хутчэй падзе рэжым і менш будзе пакутаваць народ», - мяркуюць чытачы сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках