29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2022 год у Літве абвясцілі Годам Францішка Скарыны

2022 год у Літве абвясцілі Годам Францішка Скарыны

Скарына заснаваў у Вільні першую ва Усходняй Еўропе друкарню.

У 2022 годзе спаўняецца 500 гадоў з часу адкрыцця ў Вільні першай ва Усходняй Еўропе друкарні і выхаду першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім - «Малой падарожнай кніжкі» (1522). У сувязі з гэтым улады Літвы абвясцілі наступны 2022 год Годам Францішка Скарыны, паведамляе пасольства Літвы ў Менску.

Мяркуецца, што на гэтым месцы ў Вільні існавала друкарня Скарыны. У 1990-м тут адкрытая мемарыяльная дошка.

Францішак Скарына - гуманіст, заснавальнік кнігадрукавання ў ВКЛ, пісьменнік і доктар медыцыны. Нарадзіўся ў багатай купецкай сям'і ў Полацку, які ў тыя часы быў важнейшым гандлёвым цэнтрам ВКЛ.

Паміж 1519 і 1521 гадамі Скарына пасяліўся ў Вільні, прывёз туды друкарскае абсталяванне і запас паперы.

22 траўня 1522 года ў доме віленскага бурмістра Якуба Бабіча Скарына заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню. Мяркуецца, што дом стаяў на скрыжаванні вуліц Вялікай (Дыджою) і Шкляной (Сціклу). Тут ён выпусціў першую на тэрыторыі ВКЛ кнігу - Малую падарожную кніжку. Дакладная яе назва невядомая, таму даследчыкі далі выданню назву па тэксце эпілога: «абагульняючы, у гэтай малой падарожнай кніжцы…».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках