20 красавiка 2024, Субота, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Купалаўцы» пакажуць спектакль, на які ў Менску немагчыма было набыць квіткі

1
«Купалаўцы» пакажуць спектакль, на які ў Менску немагчыма было набыць квіткі

Ролі ў новай пастаноўцы выканаюць тыя ж акторы, што і на менскіх паказах.

Незалежны гурт «Купалаўцы» абвясціў пра другі спектакль другога сезона: «Radziva Prudok» паводле аднайменнай кнігі Андруся Горвата, піша zerkalo.io.

Некаторы час Горват працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. Улетку 2015-га ён звольніўся і з'ехаў на ПМЖ у вёску Прудок. Ягоныя запісы ў Фэйсбуку, якія расказвалі пра жыццё ў Прудку, сталі збіраць усё большую аўдыторыю. Паступова з іх склалася кніга, якая выйшла ў канцы 2016 года. Яна разам з казой Цёткай і іншымі героямі ўварвалася ў 2017-м у масавую культуру і пабіла рэкорды хуткасці продажаў: за адзін дзень прэзентацыі дадрукаванага тыражу разышлося 700 экзэмпляраў.

У пачатку 2018-га акторы Купалаўскага Раман Падаляка і Міхаіл Зуй знялі паводле гэтай кнігі кароткаметражны фільм. А неўзабаве Падаляка стаў адным з пераможцаў конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, які абвясціла Міністэрства культуры, і атрымаў магчымасць паставіць спектакль на малой сцэне Купалаўскага. Прэм'ера адбылася ў тым жа 2018 годзе. Спектакль карыстаўся папулярнасцю, на яго было немагчыма дастаць квіткі.

Ролі ў новай пастаноўцы выканаюць тыя ж акторы, што і на менскіх паказах: Святлана Анікей, Дзмітрый Ясяневіч і Міхаіл Зуй.

Беларусы змогуць убачыць онлайн-версію спектакля 25 снежня на ютуб-канале «Купалаўцы». Там жа 13 студзеня можна будзе пабачыць пастаноўку «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле аднайменнага рамана Сяргея Пясецкага. Яго прэм'ера ў офлайн-фармаце адбылася ў пачатку снежня ў Кракаве на фэсце «Чароўная камедыя».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках