24 красавiка 2024, Серада, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты ў дачыненнях з Украінай

27
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты ў дачыненнях з Украінай

Беларускі ўзурпатар і ягоны рэжым стаў варожым для Украіны.

Заявы Лукашэнкі аб гатоўнасці наведаць Крым ператварылі гэтую краіну ў варожую для Украіны. Пра гэта ў інтэрв'ю латвійскаму парталу Sargs.lv заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Тэкст інтэрв'ю апублікавала пасольства Украіны ў Латвіі.

«Гэтай заявай Лукашэнка па сутнасці спаліў усе масты ў дачыненнях з Украінай, зрабіўшы Беларусь краінай, варожай для Украіны», - сказаў міністр, назваўшы Лукашэнку дыктатарам.

Кулеба расказаў, што ў Кіеве сур'ёзна разглядаюць не толькі магчымасць «уварвання» расейскіх войскаў праз Беларусь, але і ўдзел беларускіх вайскоўцаў у гэтай аперацыі.

«Пакуль што мы не бачым, што беларускае войска рыхтуецца да аперацый супраць Украіны, ці што беларускае кіраўніцтва можа дазволіць Расеі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для арганізацыі ўварвання. Аднак любая патэнцыйная пагроза патрабуе не толькі ўвагі, але і канцэнтрацыі рэсурсаў узброеных сіл для яе змякчэння», - працягнуў міністр.

З ягоных слоў, палітычныя заявы рэжыму Лукашэнкі «з'яўляюцца часткай агрэсіўнай знешняй палітыкі Расеі».

«На гэтую пагрозу трэба адказваць. Аднак для недапушчэння такога развіцця падзей, неабходна накіраваць на беларускую мяжу адпаведную колькасць вайскоўцаў. Цяпер мы вырашаем дзе ўзяць гэтыя рэсурсы», - растлумачыў Кулеба.

Ён падкрэсліў, што дзейнасць Лукашэнкі «адказвае вайсковым інтарэсам Расеі», бо для ўзмацнення паўночнай мяжы Украіна павінна будзе аслабіць іншыя ўчасткі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках