24 красавiка 2024, Серада, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежная ахова Польшчы: Рэжым Лукашэнкі прыцягвае чарговыя службы для падтрымкі нападаў мігрантаў на мяжу

12
Памежная ахова Польшчы: Рэжым Лукашэнкі прыцягвае чарговыя службы для падтрымкі нападаў мігрантаў на мяжу

Лясгас Беларусі рыхтуе спецыяльныя драбіны для пераадолення агароджы на мяжы.

На польска-беларускай мяжы было менш інцыдэнтаў, чым у мінулыя дні. Памежная ахова паведаміла, што за мінулыя дні адбылося 58 спроб нелегальнага перасячэння мяжы.

Крысціна Якімік-Яраш з Падляскага аддзялення Памежай аховы, аднак, адзначыла, што хаця гэтая ноч была больш спакойнай, раніцай мігранты, якія падтрымліваюцца беларускімі службамі, спрабавалі штурмаваць адрэзкі мяжы, якія ахоўваюцца аддзяленнем Памежнай аховы ў Нараўцы. Група з блізу 30 агрэсіўных мігрантаў кідала ў польскіх памежнікаў і жаўнераў камяні, драўляныя калоды і вырваныя з памежнай агароджы слупы. Дзякуючы хуткай рэакцыі польскіх службаў, удалося гэты штурм стрымаць і не прапусціць ніводнага мігранта.

«Мы бачылі таксама беларускіх салдат, якія пасля інцыдэнту забралі групу замежнікаў і адышлі ўглыб Беларусі», - сказала «Польскому Радио» Крысціна Якімік-Яраш.

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізуецца, аднак, хутка атакі мігрантаў з беларускага боку могуць аднавіцца, - уважае намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Скуркевіч. Намеснік міністра сказаў, што беларускія ўлады прыцягваюць чарговыя службы для падтрымкі нападаў мігрантаў на польскую мяжу:

«У нас чарговая трывожная інфармацыя, што лясная служба на беларускім баку атрымала ўказанні прыгатаваць спецыяльныя драбіны для пераадолення агароджы на польска-беларускай мяжы. Так што не выключана, што найбліжэйшым часам атакі на польскую мяжу будуць больш інтэнсіўнымі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках