29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты Brent упалі ніжэй за $66 за барэль

5
Кошты нафты Brent упалі ніжэй за $66 за барэль

Нафтавыя каціроўкі абрынуліся больш як на 4%.

Кошт лютаўскага ф'ючэрса на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE ў моманце падаў на 4,5%, да $65,8 за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на біржы. Аднак амаль адразу кошт вырас больш чым на даляр - па стане 17:11 мск на ф'ючэрсы на нафту губляюць 2,3% і таргуюцца на ўзроўні $67,3 за барэль, паведамляе РБК.

Зніжэнне каціровак пачалося пасля паведамлення аб тым, што краіны ОРЕС+ амаль прыйшлі да пагаднення прадоўжыць запланаванае раней павелічэнне здабычы ў студзені на 400 тысяч барэляў на дзень. Аб гэтым паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

У траўні 2020 года найбуйнейшыя вытворцы нафты дамовіліся скараціць здабычу на рэкордныя 9 700 000 барэляў на дзень з наступным паступовым павелічэннем здабычы. Міністры краін ОРЕС+ кожны месяц ладзяць сустрэчы, каб прыняць пастанову аб узроўні здабычы на наступны месяц. Пачынаючы са жніўня 2021 года, удзельнікі пагаднення павялічвалі здабычу на 400 тысяч барэляў за дзень на месяц.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках