23 красавiка 2024, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зафіксавалі новы шасцігадовы рэкорд росту коштаў

3
У Расеі зафіксавалі новы шасцігадовы рэкорд росту коштаў

Інфляцыя зноў імкліва пайшла ўгару.

За тыдзень з 23 да 29 лістапада індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 0,46% – удвая больш, чым тыднем раней, даў справаздачу ў аператыўнай зводцы Расстат, піша finanz.ru.

З пачатку месяца цэны дадалі 0,96%, з пачатку года - 7,51%, а гадавая інфляцыя 17-ы раз сёлета ўстанавіла рэкорд са студзеня 2016 года. Мінэканаразвіцця ацаніла яе на 8,38% супраць 8,06-8,13% у папярэднія пяць тыдняў.

«Тыднёвая інфляцыя шакавала значным ростам», – пішуць аналітыкі Расбанка. Калі б кошты падвышаліся такім тэмпам кожны тыдзень, то інфляцыя за год перавысіла б 20%, падлічыў Цэнтр эканамічнага прагназавання ГПБ.

Сам Расстат растлумачыў тое, што адбываецца, беспрэцэдэнтным разавым падвышэннем кошту тураў у Турцыю, якое склала 55% за тыдзень і адбылося, нягледзячы на дэвальвацыю турэцкай ліры, якая страціла 40% кошту за месяц.

Тураператары спісалі скачок на дэфіцыт месцаў, падвышаны попыт і рост коштаў авіяквіткоў. Зрэшты, і без фактара Турцыі гадавая інфляцыя склала б блізу 8,3%, а гэта новы рэкорд амаль за 6 гадоў, адзначаюць аналітыкі Райффайзенбанка.

Прадуктовы кошык Расстата падаражэў яшчэ на 0,24% за тыдзень, 1,09% з пачатку лістапада і 8,94% з пачатку года. Гадавы паказчык харчовай інфляцыі застыў вышэй за 10-адсоткавую адзнаку, над якой не ўзнімаўся са снежня 2015-га.

Згодна з Расстатам, за тыдзень на 0,2-0,6% патаннелі агуркі, цыбуля і морква, спыніўся рост коштаў бараніны і свініны. Але ў гадавым вылічэнні 23 з 25 харчовых тавараў, па якіх лічыцца інфляцыя, прадаўжаюць даражэць.

Рост коштаў капусты перавысіў 100% (104,72%), бульбы - 70%, а іншая базавая гародніна каштуе на 22-37% даражэй, чым год таму.

Кошты грэчкі выраслі на 4,58% з пачатку лістапада і 21,85% у гадавым вылічэнні; мукі - на 3,21 адсотка і 12,19 адсотка адпаведна; яек – на 4,25% і 26,17%, вермішэлі – на 2,51% і 12,99%.

Кураціна і ялавічына падаражэлі на 1,04% і 0,85% з пачатку месяца, а год да года рост коштаў дасягнуў 30,93% і 14,65% адпаведна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках