25 красавiка 2024, Чацвер, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфолт блізка

7
Дэфолт блізка

Лагічнае тлумачэнне ўсякага трызнення Сініх Пальцаў.

У гэтага цыркавога нумара ёсць адно тлумачэнне - грошай няма. Сіняпальцы ўжо вядзе дыялог з Масквой аб растэрміноўцы ў ранейшых пазыках і рэфінансаванні пазык на $1 млрд, а таксама просіць кампенсацыю за падатковы манеўр, які скасаваў магчымасць рэжыму гандляваць расейскай нафтай. А яшчэ ён абвясціў, што Расея магла б і падтрымаць братэрскі беларускі народ і праз Еўразійскі банк выдзеліць сродкі на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй, піша тэлеграм-канал БАР. Адразу перад вачыма ўсплывае малюнак, як работнікі аўтапаркаў зрываюць усе згадкі пра карону і пра маскавы рэжым, бо паступіла каманда зверху. З гэтага смяюцца нават самыя лаяльныя рэжыму расейскія прапагандысты.

Што ўжо тут скажаш, фінансавая сітуацыя ў Беларусі сапраўды блізкая да катастрафічнай: санкцыі не даюць гандляваць з Захадам, валюта і ўклады выводзяцца з банкаў, насельніцтва масава выязджае з краіны, а злачынцаў у пагонах менш не становіцца і за ўсё іх беззаконне і лаяльнасць трэба спраўна плаціць.

Паводле інфармацыі аналітыкаў кампаніі Standard\u0026 Poor's, свабодных сродкаў для выплаты і рэфінансавання замежнай запазычанасці толькі да пачатку 2022 года няма. Для выхаду з гэтай сітуацыі, магчыма, давядзецца залазіць у рэзервы Нацбанку, якія за апошнія паўтара года скараціліся на 20%. Ды вось няўдача: сродкі, якія там ёсць, таксама з'яўляюцца пазыковымі. Толькі пазычалі іх розныя дзяржпрадпрыемствы. Хацелася б перафразаваць сямейны дэвіз Старкоў з «Гульні тронаў» - «Дэфолт блізка».

Выснова адна, фінансавую пятлю, якая вісіць на шыі ў таракана, трэба зацягваць: здымайце ўклады, пераводзьце іх у валюту, спыняйце фінансаваць рэжым.

Заставайцеся дома, беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Бастуй, Беларусь!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках