24 красавiка 2024, Серада, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Ірана кліча нелегалаў дадому

8
МЗС Ірана кліча нелегалаў дадому
Фота: Reuters

Дэлегацыя прыехала на беларуска-польскую мяжу.

Сёння ў лагер бежанцаў, арганізаваны ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Брузгі», прыбыла дэлегацыя МЗС Ірана, піша zerkalo.io.

Як паведаміў тэлеканал АНТ, цяпер у лагеры знаходзіцца 12 грамадзян з гэтай краіны, у асноўным - курды. Дыпламаты прапанавалі ім садзейнічанне ў вяртанні дадому, і далі час падумаць - да Новага года.

«Большасць мала цікавіць тэма вяртання на радзіму, людзі хочуць прадоўжыць шлях у Еўразвяз», — заявіла вядоўца выпуску навін.

Размаўляць з прэсай дэлегацыя МЗС Ірана адмовілася.

Сёння таксама з Менска вылецеў чарговы эвакуацыйны рэйс у Ірак. На Boeing 747-400 авіякампаніі Iraqi Airways дадому адправіліся 427 пасажыраў: 415 дарослых і 12 дзяцей да 2 год.

У інтэрв'ю дырэктару інфармацыйнага агенцтва «Расія сёння» Дзмітрыю Кісялёву Лукашэнка 30 лістапада заявіў, што будзе імкнуцца развязаць праблему з мігрантамі да Новага года.

- Людзі боўтаюцца то ў Менску, у Гародні і іншае. Ведаеце, як рэагуе насельніцтва. Мы будзем прасіць гэтых людзей, якія законна ў нас знаходзяцца з турыстычнай візай у гатэлі і іншае, каб яны вярнуліся назад, бо гуманітарнага калідора не будзе, - сказаў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках