29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі нагадалі, што трэба есці для чысткі сасудаў ад халестэрыну

5
Медыкі нагадалі, што трэба есці для чысткі сасудаў ад халестэрыну

Зімой на нашы сасуды і сэрца ўзрастае нагрузка.

Не ўсе могуць гэта вытрымаць. Умацаваць сасуды і зберагчы сэрцава-судзінную сістэму ад перападаў тэмператур дапамогуць прадукты, якія лёгка можна знайсці ў кожным доме, піша сomments.ua.

Экспэрты ў харчаванні адзначаюць, што на сценках сасудаў могуць наліпаць халестэрынавыя бляшкі, а ачысціць іх дапамагаюць прадукты, багатыя на вітаміны групы В. Іх шмат у рыбе (тунцы, скумбрыі, ласосі), яйках, морапрадуктах, бабовых (фасоля, нут), авакада, траве, арэхах. Яшчэ адным суперпрадуктам, на меркаванне адмыслоўцаў, з'яўляецца гранат. Спасылаючыся на вынікі праведзенага даследавання, экспэрты канстатавалі: рэгулярнае сярэднее ўжыванне гранатавага соку цягам года садзейнічае памяншэнню таўшчыні сценак сасудаў на 30 адсоткаў.

Акрамя гэтага, медыкі рэкамендуюць ужываць у ежу квашаную капусту. Будучы ферментаваны прадуктам, яна змяшчае карысныя бактэрыі, якія скарачаюць ступень шкоднага ўздзеяння таксічных хімічных рэчываў на арганізм.

Таксама прадухіліць утварэнне халестэрынавага налёту на сценках артэрый эфектыўна дапамагае часнок, калі спажываць яго сырым. Аліўкавы алей таксама паляпшае праходнасць сасудаў. Ён дапамагае павысіць эластычнасць тканак сасудаў, а таксама спрыяе памяншэнню халестэрыну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках