19 красавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на месцы калоніі, дзе быў бунт, пачалі будаваць жылы раён

6
У Менску на месцы калоніі, дзе быў бунт, пачалі будаваць жылы раён

Падчас бунту зняволеныя таранілі грузавіком браму і закідвалі ахову металічнымі балванкамі.

У Менску ў раёне Паўночнага пасёлка (раён вуліц Ангарскай і Магнітнай) пачынаюць будаваць новы жылы раён. Гэтае месца характэрнае тым, што раней тут была калонія, у якой аднойчы ўспыхнуў бунт.

Цяпер на пляцоўку былой папраўча-працоўнай калоніі №7 «зайшоў» УКБ Заводскага раёна, піша «Минский курьер».

Начальніца аддзела архітэктуры адміністрацыі Заводскага раёна Марына Піваварчык расказвае:

- Найбольш маштабны праект - жылая забудова ў межах вуліц Ангарскай - Магнітнай. Тут узвядуць 8 жылых дамоў у канструкцыях «МАПІДа». Вуліцы Магнітная і Ангарская будуць рэканструяваныя. Прадугледжанае будаўніцтва новай вуліцы, аб'екта абслугоўвання, дзвюх шматузроўневых адкрытых аўтастаянак на 292 машына-месцы кожная, а таксама добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. На будаўнічай пляцоўцы падрадчык ужо ўстанаўлівае часовыя агароджы.

Мяркуючы з мапы-схемы, тут будзе 5 аднасекцыйных слупкоў і 3 шматпад'язныя дамы, дапаўняе Realt.by (https://realt.by/news/article/32235/). Для каго будзе гэтае жыллё, не паведамляецца. Але, улічваючы цяперашнюю будаўнічую палітыку горада, можна меркаваць, што большасць кватэр тут будзе для чаргавікоў.

На аб'екце ўжо з'явіўся пашпарт аб'екта, скончыць будаўніцтва абяцаюць 7 сакавіка 2023 года.

Папраўчая калонія ІТК-7, яна ж УЖ-15/7, першапачаткова прызначалася для ўтрымання асуджаных жанчын-інвалідаў, а ў мужчынскую калонію агульнага рэжыму яе перапрафілявалі ў 1961-м. Пасля «гарбачоўскай амністыі» сюды звезлі 1 600 зняволеных не толькі з БССР, але і з расейскіх гарадоў. А 2 лістапада 1987 года здарыўся бунт, у якім бралі ўдзел амаль 2 тысячы з 3 тысяч зняволеных. Яны спрабавалі прабіць грузавіком браму калоніі, закідвалі жаўнераў металічнымі балванкамі і ўчынілі некалькі пажараў. Бунт доўжыўся да раніцы, пасля чаго зняволеных удалося ўціхамірыць. Неўзабаве пасля гэтага калонію расфармавалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках