29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошай няма: у Беларусі масава скарачаюць колькасць цягнікоў

4
Грошай няма: у Беларусі масава скарачаюць колькасць цягнікоў

БЧ уводзіць новы графік перавозак.

Беларуская чыгунка паведаміла, што ўводзіць новы графік руху цягнікоў на 2021-2022 гады. І цягнікоў стане значна менш, чым раней.

Важная лічба: у новым графіку прадугледжанае курсаванне 272 пар цягнікоў рэгіянальнага эканомкласа. Годам раней у раскладзе было амаль на 100 цягнікоў больш.

БЧ піша, што графік сфармаваны «на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, кірункаў пераважных пасажыраплыняў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў для абслугоўвання насельніцтва ў галіне транспарту» і «ў выніку праведзенай супольнай работы з аблвыканкамамі ў аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўных адрэзках і арганізацыі рэгулярных аўтамабільных перавозак».

«Тэлеграф» нагадвае, што згодна з папярэднім графікам БЧ, зацверджаным на 2020-2021 гады, на дзень было прадугледжана «да 632 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа».

Цяпер у навіне гаворыцца пра пару цягнікоў - значыць, асобных рэйсаў стане 272х2 = 544. І гэта значыць, што ў асобныя дні стане на 88 цягнікоў менш, чым год таму.

Што новага ў графіку?

Новыя пяцівагонныя цягнікі ЭПм будуць абслугоўваць маршруты нумар 701/702 Менск - Берасце, нумар 715, 716, 739, 747, 748 Менск - Гомель. А склады ЭПр, якія хадзілі на гэтых маршрутах раней, задзейнічаюць «у абслугоўванні маршрутаў цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс-класа».

Па пятніцах і выхадных стане больш цягнікоў на Гомель. Так, новы поезд нумар 756 Менск - Гомель будзе адпраўляцца з Менска а 19:36 прыбыццём у Гомель а 23:18 (па пятніцах, суботах і нядзелях); у зваротным накірунку поезд нумар 755 Гомель - Менск будзе адпраўляцца а 4:43 і прыбываць у Менск а 7:53 (у суботу, нядзелю і панядзелак).

Пасля заканчэння электрыфікацыі адрэзка Светлагорск - Калінкавічы прадоўжаць цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа Менск - Светлагорск да Калінкавіч, а таксама арганізуюць новы бізнэс-маршрут Менск - Жлобін. А ў цягніках бізнэс-класа Менск - Ворша стане больш месцаў за кошт запуску пяцівагонных саставаў ЭПр.

Цягнікі ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Адлер захаваюцца, акрамя таго, БЧ прапрацоўвае магчымасць запуску цягнікоў да Мурманска, Архангельска, Анапы, Мінеральных Вод і Кіславодска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках