25 красавiка 2024, Чацвер, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра беларускія пратэсты намінавалі на «Оскар»

1
Фільм пра беларускія пратэсты намінавалі на «Оскар»
КАДР З ФІЛЬМА «COURAGE»

Стужка Аляксея Палуяна трапіла ў лонг-ліст у катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм».

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна (Courage) «Смеласць» пра леташнія пратэсты ў Беларусі трапіў у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар». Пра гэта рэжысёр расказаў у сябе ў Facebook.

«Смеласць» (Courage) кваліфікаваўся на «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм». Цяпер у лонг-лісце 138 стужак. Ці трапіць стужка Палуяна ў шорт-ліст прэміі, стане вядома ўжо 21 снежня.

— Дзякуй усім дарагім і любым людзям, якія дазволілі пражыць жнівень 2020 разам і данесці праўду пра Беларусь на ўвесь свет, а таксама мірнаму і вольнаму беларусу, які пераадолеў свой страх! Жыве Беларусь! - падзяліўся аўтар стужкі.

Нагадаем, фільм расказвае пра трох актораў беларускага Свабоднага тэатра — Марыну Юрэвіч, Паўла Гарадніцкага і Дзяніса Тарасенку (Павел і Дзяніс — удзельнікі беларускага гурта «РСП»). Яны становяцца сведкамі і ўдзельнікамі паслявыбарных падзей жніўня 2020 года ў Беларусі.

Прэм'ера фільма «Смеласць» адбылася на Бэрлінскім кінафестывалі ў 2020 годзе, яе таксама паказалі ў «дакументальных Канах» - на фестывалі IDFA у Амстэрдаме. Стужка выходзіла ў шырокі пракат больш як у 30 гарадах Нямеччыны, Аўстрыі, Польшчы і Літвы. Цяпер фільм паказваюць у кінатэатрах ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках