23 красавiка 2024, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі распачалі крымінальную справу супраць дэпутата Дзярждумы ад КПРФ

16
У Расеі распачалі крымінальную справу супраць дэпутата Дзярждумы ад КПРФ
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Напярэдадні яго пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці.

Старшыня Следчага камітэта Расеі (СКР) Аляксандр Бастрыкін завёў крымінальную справу на дэпутата Дзярждумы ад КПРФ Валерыя Рашкіна, злоўленага з тушай лася. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт Расеі.

Крымінальная справа распачатая паводле частцы 2 артыкула 258 КК РФ («Незаконнае паляванне»).

Паводле версіі следства, уночы 29 кастрычніка Рашкін разам са знаёмымі паляваў на лася, не маючы на тое дазволу. Забіўшы жывёлу, яны схавалі зброю, разабралі тушу і паклалі ў багажнік. Там здабычу і знайшлі супрацоўнікі камітэта паляўнічай гаспадаркі Саратаўскай вобласці, якія спынілі машыну дэпутата.

Раней паведамлялася, што дэпутат патрапіў у шпіталь праз вострую хваробу, якая абвастрылася на нервовай глебе. Тамака яму правялі аперацыю, усё прайшло штатна.

25 лістапада дэпутаты Дзяржаўнай Думы прагаласавалі за пазбаўленне Рашкіна дэпутацкай недатыкальнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках