24 красавiка 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цар несапраўдны»: як Байдэн ладзіць «халодны душ» для Пуціна

13
«Цар несапраўдны»: як Байдэн ладзіць «халодны душ» для Пуціна
ФОТА: GEORGIAN.VDA

Чаму сустрэча, якую расейцы анансавалі ўжо разоў 15, усё ніяк не прызначаная?

Кошт акцый расейскіх кампаній на маскоўскай біржы значна пайшоў уверх. Тое ж адбылося і з курсам расейскага рубля што да даляра і еўра. І гэта - нягледзячы на даволі хуткае зніжэнне коштаў нафты, піша палітычны аглядальнік Іван Якавіна.

Прычынай такой дзіўнай з'явы трэйдары назвалі сенсацыйны артыкул у газеце The Washington Post. Аўтары гэтага матэрыялу са спасылкай на свае крыніцы ў Белым доме паведамілі, што ЗША і Расея сапраўды рыхтуюць перамовы паміж Джо Байдэнам і Уладзімірам Пуціным у онлайн-рэжыме. Больш за тое, са слоў крыніц выдання, гэтыя перамовы павінны адбыцца цягам бліжэйшага месяца - яшчэ да заканчэння 2021 года.

Тут трэба сказаць, што розныя расейскія палітыкі і чыноўнікі ўжо тры месяцы амаль кожны тыдзень заяўляюць, што Пуцін і Байдэн вось-вось сустрэнуцца. Для расейскай стараны правядзенне такой сустрэчы - пытанне абсалютна прынцыповае. Яна вельмі хоча, проста прагне правядзення прамых перамоў з прэзідэнтам ЗША ў рэжыме сам-насам.

Сустрэчы з кіраўніком заходняга свету - гэта крыніца легітымнасці Уладзіміра Пуціна ў вачах яго акружэння. Без такіх перамоў ён набывае статут выгнанца, парыі, кіраўніка краіны, не здольнага паклапаціцца аб росквіце сваіх баяр і сілавікоў.

Калі Байдэн адмаўляецца ад сустрэчы, эліта пачынае падазраваць, што цар несапраўдны, у ёй пачынаецца разброд і хістанні. Гэта - галоўная прычына правядзення сустрэчы для Пуціна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках