20 красавiка 2024, Субота, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Цукербэрга выкрыла беларускіх кдбшнікаў, якія спрабавалі настроіць мігрантаў супраць Польшчы

8
Кампанія Цукербэрга выкрыла беларускіх кдбшнікаў, якія спрабавалі настроіць мігрантаў супраць Польшчы
ФОТА: ТАСС

Іх старонкі ў Facebook выдалены.

Кампанія Meta (раней Facebook) 1 снежня заявіла, што ў яе ёсць доказы таго, што КДБ Беларусі "выкарыстоўваў фальшывыя старонкі, каб выдаць сябе за журналістаў і актывістаў, каб распаліць напружанасць у сувязі з крызісам на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай".

У справаздачы сказана, што кампанія ў лістападзе выдаліла 41 уліковы запіс Facebook, 5 груп і 4 старонкі ў Інстаграм у Беларусі, "якія найперш арыентаваныя на аўдыторыю на Блізкім Усходзе і ў Еўропе".

"Гэтыя выдуманыя асобы публікавалі крытыку на адрас Польшчы на ангельскай, польскай і курдскай мовах, уключаючы фатаграфіі і відэа аб польскіх памежніках, якія нібыта парушаюць правы мігрантаў", — заявіла Meta.

Акрамя таго, каб было пераканаўча, са слоў кампаніі, некаторыя з уліковых запісаў, магчыма, выкарыстоўвалі профільныя выявы фальшывых асоб, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, так званай тэхналогіі "дыпфэйка".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках