20 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпер Маргенштэрн з жонкай паляцеў з Беларусі ў Дубай

6
Рэпер Маргенштэрн з жонкай паляцеў з Беларусі ў Дубай
ФОТА: КАДР З КЛІПА

Пра гэта ён расказаў у новым кліпе.

Расейскі рэпер Маргенштэрн знаходзіцца з жонкай у Дубаі. Радзіму ён пакінуў праз Беларусь пасля таго, як кіраўнік Следчага камітэта Расеі Аляксандр Бастрыкін абвінаваціў яго ў гандлі наркотыкамі праз інтэрнэт.

Пра свае ўцёкі з Расеі музыка расказаў у кліпе на песню “Дадому”, які 10 снежня з'явіўся на канале Маргенштэрна ў YouTube. У падводцы да трэка жанчына-дыктар паведамляе, што рэпер з жонкай пакінуў краіну інкогніта праз Беларусь і зараз яны жывуць у Дубаі.

- Я не разумею, што са мной, але калі-небудзь зразумею. Так, я не хачу пакуль ісці дадому, але калі-небудзь пайду, - спявае Маргенштэрн.

Пра тое, што рэпер пакінуў Расею, стала вядома 24 лістапада пасля таго, як яго з жонкай і ахоўнікам заўважылі ў Смаленску падчас пасадкі на цягнік "Масква — Менск". Пастанову з'ехаць музыка прыняў пасля таго, як старшыня Следчага камітэта Расеі Аляксандр Бастрыкін заявіў, што Маргенштэрн гандлюе наркотыкамі ў інтэрнэце, пакуль паліцыянты “абстрактна разважаюць, што значыць найвышэйшая каштоўнасць”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках