18 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Спецслужбы Еўразвязу і ЗША павінны шукаць сакрэтныя скарбы Лукашэнкі

10
Андрус Кубілюс: Спецслужбы Еўразвязу і ЗША павінны шукаць сакрэтныя скарбы Лукашэнкі
Андрус Кубілюс

Шмат якія краіны хочуць развязаць праблему беларускага дыктатара.

Гібрыднымі атакамі на Польшчу і Літву Лукашэнка дамогся толькі аб'яднання Еўразвязу. Такое меркаванне выказаў былы прэм'ер-міністр Літвы, еўрадэпутат Андрус Кубілюс, каментуючы для сайта Charter97.org тое, што адбываецца на межах ЕЗ і Беларусі.

- Сітуацыя па-ранейшаму няпростая. Адназначна - гэта гібрыдная вайна, якую Лукашэнка пачаў праз санкцыі і падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі. Ён хоча, каб Еўразвяз пайшоў на некаторыя саступкі. Мы падазраём, што за ўсёй гэтаю схемай стаіць Пуцін. Ён назірае: калі Еўразвязу не ўдасца ўзяць пад поўны кантроль сітуацыю і межы, то, вядома, можна чакаць, што праз некаторы час кіраўнік Крамля пачне аналагічную аперацыю ў значна большым маштабе. Вядома, нас непакоіць сённяшняя сітуацыя, але мы ўпэўненыя, што мяжа ЕЗ будзе абароненая.

- Чаго дамагаецца Лукашэнка сваім шантажом?

- Ён хоча змяніць уяўленне аб Беларусі ўнутры Еўразвязу. Каб казалі не пра зверскія злачынствы рэжыму супраць свайго народа, а пра мігрантаў і гуманітарныя пытанні.

З аднаго боку, калі мы слухаем дыскусіі ў Еўрапарламенце, то часам здаецца, што яму ўдалося дасягнуць гэтай мэты, бо ў нас шмат размоў пра мігрантаў, а не пра самога Лукашэнку. З іншага боку, мы бачым, што яму нейкім чынам удалося аб'яднаць ЕЗ супраць сябе і свайго рэжыму. Усё больш і больш дэпутатаў Еўрапарламенту гавораць аб тым, што трэба не толькі развязваць мігранцкі крызіс і абараніць межы ЕЗ, але і развязаць галоўную праблему, праз якую гэтая сітуацыя адбылася. Я маю на ўвазе Лукашэнку.

Не толькі сярод дэпутатаў Еўрапарламента, але і на нацыянальным узроўні з'явіліся размовы аб магчымасці распачынання асаблівых спраў, так званых міжнародных трыбуналаў супраць Лукашэнкі з дзвюх прычын. Па-першае, парушэнне Канвенцыі Арганізацый Аб'яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, якая таксама тычыцца незаконнага ўвозу мігрантаў. Па-другое, парушэнне Канвенцыі аб катаваннях праз жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і астатніх грамадзян Беларусі.

- У Вільні і Варшаве даўно няма ілюзій наконт беларускага рэжыму. Ці гатовая астатняя Еўропа да больш жорсткіх дзеянняў?

- Я думаю, што будуць санкцыі. Асабліва моцнымі будуць амерыканскія з 8 снежня. Паглядзім, як яны будуць працаваць. Вядома, санкцыі з боку ЕЗ павінны быць больш жорсткімі. Пра гэта мы гаварылі са Святланай Ціханоўскай, калі яна была ў Брусэлі.

Міжнароднае судовае разбіральніцтва і міжнароднае правасуддзе з трыбуналамі таксама будуць вельмі важныя. Я намагаю на выкарыстанні гэтых механізмаў апошнія месяцы. Бачу, што магчымасць выкарыстоўваць гэты механізм становіцца ўсё большай і большай. Напрыклад, у Еўрапарламенце мы абмяркоўваем Міжнародную платформу для Беларусі для прыцягнення вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus).

Больш за тое, трэба, каб нашыя і амерыканскія спецслужбы пачалі расследаваць, дзе Лукашэнка і ягоная сям'я хаваюць сакрэтныя скарбы, напрыклад, у арабскіх краінах ці недзе яшчэ. Я думаю, што гэта быў бы вялізны крок наперад.

- Як вы думаеце, ці ёсць рэальныя магчымасці замарозіць актывы Лукашэнкі дзе-небудзь у арабскіх краінах?

- Я не ведаю тэхнічныя асаблівасці гэтага механізму, але думаю, што гэта можна зрабіць. Тым больш, калі некаторыя краіны ЕЗ ініцыююць трыбуналы супраць Лукашэнкі, дык гэта можна зрабіць без затрымак. Ведаю, што ўрад Літвы разглядае магчымасць распачаць падрыхтоўку да судовых разбораў, асабліва аб парушэнні Канвенцыі ААН аб барацьбе з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю.

Так што я думаю, што і суд, і замарожванне актываў могуць быць выкананыя найбліжэйшым часам. Вядома, трэба разумець, што трыбунал - гэта доўгі працэс, але пачаць яго можна вельмі хутка.

- Шмат хто кажа пра гібрыдныя атакі афіцыйнага Менска ў плоскасці палітыкі і сферы бяспекі. Калі казаць з пункту гледжання юрыдычнага, гуманітарнага, як можна ацаніць дзеянні Лукашэнкі?

- Гэта зрабіла Еўрапейская камісія ў канцы верасня ў сувязі з планамі барацьбы з незаконным увозам мігрантаў. Яны ўстурбаваныя сітуацыяй і разумеюць, што гэта было арганізавана самой дзяржавай. Гібрыдная вайна - гэта хутчэй палітычная тэрміналогія і мы разумеем, якая яе мэта. Аднак з юрыдычнага пункту гледжання вы не знойдзеце ніякага крымінальнага кодэкса або канвенцыі, дзе ёсць вызначэнне гібрыднай вайны, таму гэта незаконны ўвоз мігрантаў, які з'яўляецца міжнародным злачынствам, які ахоплівае Канвенцыя ААН.

- Ці могуць Літва, іншыя краіны Балтыі, Польшча распачаць дзеянні на нацыянальным узроўні, якія спыняць Лукашэнку?

- Вядома, значна больш магутныя інструменты - тыя, якія рэалізуюцца на ўзроўні Еўразвязу. Сапраўды, часам ЕЗ марудзіць, бо пастановы аб санкцыях патрабуюць ухвалення 27 краін, таму з тэхнічнага пункту гледжання ўся працэдура не вельмі добра скаардынаваная. Гэтую праблемы мы ўзнімалі, калі рыхтавалі так званую спецыяльную справаздачу аб стасунках Еўразвязу з Расеяй. Там мы надалі дастаткова шмат увагі эфектыўнасці санкцый, як іх выкарыстоўваць і як зрабіць іх больш эфектыўнымі.

На нацыянальным узроўні… Я не ведаю, якія санкцыі на нацыянальным узроўні мы можам выкарыстаць, каб не толькі пакараць Лукашэнку і яго атачэнне, але і насамрэч змяніць усю палітычную сітуацыю. Таму я бачу толькі адзін шлях, пра які мы казалі раней: урад Літвы разам з Польшчай можа ініцыяваць некаторыя інструменты міжнароднага правасуддзя, то бок трыбуналы. Справы павінны быць перададзеныя ў Міжнародны суд у Гаазе.

Як я чую ад экспэртаў, (у тым ліку і беларускіх) менавіта фармальны пачатак можа мець вялікі ўплыў, асабліва на тых, хто атачае Лукашэнку. У пэўным сэнсе - гэта хутчэй палітычная інтуіцыя, але гэта тое, што можна зрабіць на нацыянальным узроўні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках