20 красавiка 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Даніі адкрылася 14-павярховая ферма, дзе няма ні зямлі, ні сонца

10
У Даніі адкрылася 14-павярховая ферма, дзе няма ні зямлі, ні сонца

Замест зямлі зеляніну вырошчваюць у спецыяльнай пажыўнай вадкасці, узбагачанай кіслародам.

У Даніі на ўскраіне Капенгагена запрацавала найбуйнейшая ў Еўропе вертыкальная ферма плошчай 7 квадратных кіламетраў. У ёй на 14 паверхах без сонца і зямлі вырошчваюць базілік і рукалу, піша «Евро пульс».

Замест сонечнага святла на ферме выкарыстоўваюць LED-лямпы. Яны імітуюць натуральнае асвятленне, працуючы ярка удзень і павольна згасаючы бліжэй да ночы.

Замест зямлі зеляніну вырошчваюць у спецыяльнай пажыўнай вадкасці, узбагачанай кіслародам (гэтую вадкасць выкарыстоўваюць паўторна некалькі разоў).

Каб выключыць трапленне бактэрый і казурак унутр фермы, працаўнікі праходзяць праз антыбактэрыйную аэратрубу. Так вытворчасць не патрабуе выкарыстання пестыцыдаў і іншай хімічнай аховы ад шкоднікаў.

У адрозненне ад традыцыйнай фермы, якая збірае два ўраджаі за год, вертыкальная здольная даць 15 ураджаяў. Такім чынам, дацкая ферма абяцае стаць у 250 разоў больш прадукцыйнай, чым звычайная ферма той жа плошчы.

Вертыкальная ферма часткова пачала працаваць яшчэ напрыканцы мінулага года; зараз яна запрацавала ў поўную магутнасць. За гэты час ферму дабудавалі і ўдасканалілі вытворчы працэс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках