20 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынкавы кошт EPAM за год павялічыўся на 80% і вырас да $33 мільярдаў

7
Рынкавы кошт EPAM за год павялічыўся на 80% і вырас да $33 мільярдаў

Фірма ўвайшла ў рэйтынг 100 самых хуткарослых кампаній свету.

Рынкавы кошт кампаніі EPAM на 12 кастрычніка склаў амаль 33 мільярды даляраў. Такія звесткі апублікаваў часопіса Fortune, які склаў новы рэйтынг «100 самых хуткарослых кампаній свету».

У аналагічным рэйтынгу 2020 года кошт EPAM складаў крыху больш за 18 мільярдаў даляраў (на канец верасня). Такім чынам за год рынкавы кошт EPAM вырас амаль на 15 мільярдаў даляраў, ці на 81%.

У спіс «100 самых хуткарослых кампаній» паводле версіі часопіса Fortune кампанія EPAM патрапіла трэці год запар і заняла сёлета 25 месца. У аналагічным рэйтынгу 2020 года кампанія была на 21 месцы.

У спіс Fortune 100 уваходзяць публічныя кампаніі, якія ацэньваюцца па суме такіх паказчыкаў, як сукупны гадавы даход, рост даходу і прыбытак на акцыю за апошнія тры гады.

Паводле звестак Fortune, за гэты перыяд сярэднегадавы рост прыбытку EPAM склаў 22%, а рост прыбытку на акцыю – 48%.

Сёлета (за студзень - чэрвень) прыбытак EPAM склаў амаль 1,7 мільярда даляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года прыбытак вырас на 29,5%.

За ўвесь год кампанія прагназуе рост прыбытку на 37 адсоткаў. Пры такім прагнозе гадавы прыбытак EPAM перавысіць 3,6 мільярда даляраў.

Таксама сёлета інтэнсіўна расце кошт акцый EPAM. Учора кошт акцый дасягнуў новага гістарычнага максімуму. Адна акцыя кампаніі таргавалася на Нью-Ёркскай фондавай біржы за 674 даляры. Агулам за гэты год кошт адной акцыі EPAM вырас на 88%, ці на 310+ даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках