Нафта Brent упала ў кошце
- 30.11.2021, 20:56
- 3,352
Кошт нафты знізіўся ўпершыню з 24 жніўня 2021 года ніжэй за 69 даляраў.
Кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent знізіўся ўпершыню з 24 жніўня 2021 года ніжэй за 69 даляраў за барэль. Пра гэта вынікае са звестак асноўных еўрапейскіх бірж.
Ужо а 19:59 паводле Менску лютаўскія ф'ючэрсы знізіліся ў кошце на 5,46% - да 69,23 даляра за барэль, а студзеньскія ўпалі ў кошце на 5,4%, да 66,15 даляра за барэль.
Такое рэзкае падзенне коштаў нафты звязана з распаўсюджваннем новага штаму каранавіруса «амікрон». Калі штам будзе небяспечным, то ў большасці краін свету будуць уведзены больш строгія абмежаванні. Гэта, у сваю чаргу, пацягне за сабой скарачэнне авіяцыйных злучэнняў паміж краінамі і зніжэнне попыту на энэрганосьбіты.