28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб стане спартыўным дырэктарам «Тарпеда-БелАЗ»

14
Аляксандр Глеб стане спартыўным дырэктарам «Тарпеда-БелАЗ»
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Бацька і брат экс-футбаліста падтрымлівалі пратэсты ў Беларусі.

Як стала вядома Tribuna.com, Аляксандр Глеб стане спартыўным дырэктарам «Тарпеда-БелАЗ». Галоўным трэнерам будзе Дзмітрый Молаш.

Нагадаем, брат Аляксандра Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведваў пратэсны мітынг супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у краіне. «Ганаруся табой, Беларусь», — казаў Глеб-малодшы.

Бацька Глебаў казаў, што Аляксандр не хадзіў на мітынгі. Але сам бацька падтрымліваў мітынгоўцаў.

«Стаўлюся да таго, што адбываецца ў краіне пасля выбараў, як і ўсе людзі. Калісьці былі выбары, калі супраць Кебіча выступаў народ. Тады былі нармальныя выбары. І людзі хадзілі на выбары. А потым пайшло ўсё інакш… Палітыкаў пачалі выкрадаць. Выбараў не было больш. А апошнія — дык увогуле здзек. Усё нахабна ўжо. Я даўно не галасаваў, але гэтым разам хадзіў. Я ж бачыў усё. Усе галасавалі за гэтую цётку, за Ціханаўскую. Народ жа не тупы. Надакучыла ўсё! І Лукашэнка надакучыў. Ён жа ведае ўсё. А Лідзія Ярмошына сядзела ў бункеры на Незалежнасці і напісала такія лічбы. 80 працэнтаў! Да ты што?! І што, усе дурні вакол? - казаў бацька футбалістаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках