19 красавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хворую на рак супрацоўніцу праграмы развіцця ААН зноў арыштавалі

7
У Менску хворую на рак супрацоўніцу праграмы развіцця ААН зноў арыштавалі

Лукашэнкаўскага суддзю-злачынцу завуць Максім Трусевіч.

У Менску хворую на рак супрацоўніцу праграмы развіцця ААН зноў арыштавалі. 49-гадовую Анастасію Несцераву караюць за перадрук «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляе «Вясна».

Несцерава працуе фінансава-адміністрацыйнай асістэнткай праграмы развіцця ААН у Беларусі. Яе затрымалі 18 лістапада і арыштавалі на 10 дзён за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Мужа жанчыны арыштавалі на 15 дзён за «распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дома ў іх прайшоў ператрус, а тэхніку канфіскавалі. На Акрэсціна Анастасія Несцерава захварэла на цыстыт. 28 лістапада на волю яна не выйшла, бо быў складзены новы пратакол за перадрук.

30 лістапада ў судзе Першамайскага раёна разглядалася чарговая адміністрацыйная справа. Суддзя Максім Трусевіч асудзіў Несцераву яшчэ на 15 дзён. Жанчына прызнала віну і прасіла прызначыць ёй штраф. Суддзі было вядома, што ў яе дыягнаставаны рак, які патрабуе хірургічнага ўмяшання, а 73-гадовай маці Несцеравай патрэбен догляд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках