29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыдуркаваты Лука і «Талібан»

Прыдуркаваты Лука і «Талібан»
СЯРГЕЙ ФУРСА

Гэта і ёсць шчасце для Пуціна?

«Талібан» прызнаў Крым расейскім.

Вось гэта перамога расейскай дыпламатыі. І зразумела ж, што барадачы з аўтаматам не проста так прачнуліся з раніцы, здзейснілі намаз, закідалі камянямі пару свабодалюбівых жанчын і пасля гэтага прызналі Крым расейскім. Гэта магло стаць толькі вынікам доўгай працы расейскіх дыпламатаў і спецслужбаў. Якія вельмі стараліся, ішлі на саступкі, рабілі прыемнае, каб атрымаць гэтае прызнанне. Можа, паабяцалі скідкі на наркатрафік у Еўропу.

І вось навошта? Цікава, што павінна быць у галаве ў насельнікаў Крамля, калі ім важна атрымаць прызнанне ад лідараў «Талібана»? Тыя яшчэ заканадаўцы мод у свеце. На што гэта мусіць паўплываць? Падняць узровень гонару ў расейцаў? Глядзіце, «Талібан» з намі? «Крым і Кабул наш»? Пуцін усіх перамог і дабіўся павагі ў свеце?

Цікава, што павінна быць у галаве ў насельнікаў Крамля, калі ім важна атрымаць прызнанне ад лідараў «Талібана»?

Ці яны думаюць, што гэта падвышае легітымнасць крадзяжу? Ну калі мясцовы маньяк прызнаў, што ты законна скраў тэлевізар у суседа, то гэта азначае, што ты не парушыў закон? Прычым не мясцовы аўтарытэт, таму што Расея і ёсць мясцовы аўтарытэт на раёне, а так, маньяк з парка на краі горада. Пасля такога, вядома ж, уся інтэлігенцыя на раёне паверыць, што ты законна адціснуў тэлевізар.

Для цывілізаванага чалавека здаецца, што калі вашы дзеянні ўхваляе «Талібан», то вы робіце нешта не так. Гэта калі вас раптам ва Украіне пачне хваліць Дубінскі. Значыць, вы недзе памыліліся. Але для расейцаў, мяркуючы па ўсім, усё наадварот. Прынамсі для тых, хто сядзіць за крамлёўскай сцяной. Ім хочацца пачуць адабрэнні хаця б ад «Талібана». Вось яна, сапраўдная адзінота. Адзінота ў Крамлі. Калі пагаварыць няма з кім. І хочаш, каб цябе прызналі хаця б лідары сярэднявечных тэрарыстаў.

І вось парадокс. Ты моцны. Страшны і моцны. Ты сілай адціснуў у слабейшага суседа Крым. І што? І зараз ты змушаны шукаць ухвалы гэтага ўчынку. Паддобрывацца да талібаў. І кожны дзень перад люстэркам паўтараць фразу «Крым наш». Цябе раз'юшвае «Крымская платформа», таму што тамака збіраюцца прыстойныя людзі. І гэтыя людзі не прызнаюць твой крадзеж. Хоць ты страшны і дужы. І даводзіцца здавольвацца «Талібанам». Вось жа, лёс. Вялікі лідар і твае сябры - гэта вар'ят Лукашэнка і барадаты мужык з аўтаматам, які толькі што спусціўся з гор.

Шчасце - гэта калі цябе разумеюць. Некалі гаварылі ў старым савецкім фільме. Шчасце для Пуціна цяпер - гэта калі цябе разумее прыдуркаваты дыктатар Лукашэнка і таліб з аўтаматам.

Сяргей Фурса, Facebook

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках