Польшча не плануе аднаўляць працу памежнага перахода ў Кузніцы
1- 30.11.2021, 14:58
- 10,166
Польскія памежнікі распавялі аб сітуацыі на гэтым адрэзку.
Польскі бок не плануе аднаўляць працу аўтадарожнага памежнага пераходу ў Кузніцы на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміла ў аўторак на брыфінгу прэс-сакратарка польскай памежнай аховы Ганна Міхальска.
«Паглядзім, як сітуацыя будзе развівацца. Пакуль няма інфармацыі, што гэты пераход будзе адкрыты ў найбліжэйшыя дні», - сказала яна.
Konferencja @Straz_Graniczna #wieszwięcej #RaportzGranicy pic.twitter.com/6SpFUeLbkO
— tvp.info 🇵🇱 (@tvp_info) November 30, 2021
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі-Кузніца».
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.
Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры «Брузгі» на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр «Брузгі» ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.
26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.