25 красавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Брытаніі: Мы будзем абараняць і падтрымліваць Украіну і Заходнія Балканы

1
МЗС Брытаніі: Мы будзем абараняць і падтрымліваць Украіну і Заходнія Балканы

Крэмль здзяйсняе стратэгічную памылку.

У аўторак у Міністэрстве замежных спраў Вялікай Брытаніі заявілі, што ўварванне РФ ва Украіну і падрыў стабільнасці яе краін-партнёраў будзе стратэгічнай памылкай. І адзначылі, што Лондан будзе абараняць і падтрымліваць стабільнасць Заходніх Балкан і Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка МЗС Брытаніі Ліз Трас, якую цытуе Reuters.

З яе слоў, усе папрокі аб тым, што «NATO правакуе Расею», з'яўляюцца ілжывымі і наўмысна распаўсюджваюцца перад сустрэчай міністраў замежных спраў альянсу.

«Мы будзем стаяць разам з нашымі субратамі-дэмакратыямі супраць зламыснай дзейнасці Расеі. Мы будзем падтрымліваць Украіну і стабільнасць на Заходніх Балканах. Усякая здагадка аб тым, што NATO правакуе РФ, з'яўляецца ілжывай. А ўсе дзеянні Расеі для падрыву свабоды і дэмакратыі, якімі карыстаюцца нашы партнёры, будуць стратэгічнай памылкай», - адзначыла кіраўніца МЗС Брытаніі.

Раней генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг прыстрашыў Расею палітычнымі і эканамічнымі наступствамі ў выпадку агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках