29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазаічная псіхапатыя ўзмацнілася: беларускі прыгодніцкі фільм не пакажуць у Менску

3
Мазаічная псіхапатыя ўзмацнілася: беларускі прыгодніцкі фільм не пакажуць у Менску

У ім здымаліся акторы Купалаўскага тэатра.

Гісторыка-прыгодніцкі праект «Беларусьфільма» «Авантуры Пранціша Вырвіча» выходзіць у пракат. Праўда, стужку можна будзе паглядзець толькі ў некаторых беларускіх гарадах, але не ў Менску, паведамляе zerkalo.io.

Паводле сюжэту збяднелы шляхціц Пранціш Вырвіч вымушаны ўцякаць з Менскага езуіцкага калегіума. Выпадкова ён становіцца ўладальнікам незвычайнай «маёмасці» — доктара, алхіміка і навукоўца Бутрамея Лёдніка, вымушанага пайсці ў слугаванне праз пазыкі. Разам сябры трапляюць у вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай.

Рэжысёр Аляксандр Анісімаў (цёзка знакамітага дырыжора) зняў гэтую стужку на аснове твора Людмілы Рублеўскай, сучаснай беларускай пісьменніцы. Усяго на рахунку Рублеўскай ужо пяць раманаў, прысвечаных Вырвічу і Лёдніку. Але асновай сцэнарыя Валянціна Залужнага стала першая кніга, «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», якая выйшла яшчэ ў 2012-м.

Стужка была знятая ў 2019 годзе, перадпрэм'ерны паказ адбыўся ў сакавіку 2020 года. Але пасля яго фільм так і не выйшаў у пракат. Паводле афіцыйнай версіі, праз каранавірус, а таксама праз неабходнасць зрабіць дубляж на беларускую мову.

У фільме былі прынцыпова задзейнічаныя толькі беларускія акторы. Ролю Лёдніка адыграў Іван Трус. Пасля жнівеньскіх падзей 2020 года актор пайшоў з Купалаўскага тэатра і разам з сям'ёй паехаў у Санкт-Пецярбург. У лістападзе 2021-га ён стаў пераможцам прэміі «Залаты Сафіт» у намінацыі «найлепшая мужчынская роля ў драматычным тэатры» за працу ў Александрынскім тэатры.

Ролю Радзівіла Рыбанькі выканаў Віктар Манаеў, самадура Гераніма Радзівіла - Вячаслаў Паўлюць, найміта Ватмана - Дзмітрый Ясяневіч, у стужцы можна ўбачыць і Ігара Сігава. Усе яны працавалі ў Купалаўскім тэатры.

Магчыма, менавіта таму фільм так доўга не пускалі ў пракат. Ды і цяпер ён будзе дастаткова абмежаваным. Фільм не пакажуць у Менску - згадка пра кінакарціну адсутнічае на сайце сталічнага «Відэапракату». Адпаведная старонка на сайце mogilevkino.by выдаленая. Мы змаглі знайсці згадкі пра пракат фільма ў Пінску, Століне і Бабруйску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках