28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве агрэсіўныя групы мігрантаў напалі на Польскую мяжу: новыя падрабязнасці

4
Дзве агрэсіўныя групы мігрантаў напалі на Польскую мяжу: новыя падрабязнасці
АРХІЎНАЕ ФОТА

Напады кантраляваліся беларускімі спецслужбамі.

У раёне Шудзялава на Падляшшы група агрэсіўных мігрантаў спрабавала сілай перасекчы польскую мяжу. Як перадала памежная служба Польшчы, у бок афіцэраў нелегалы кідалі камяні, металічныя трубы і петарды. Усё адбывалася пад наглядам беларускіх службаў, паведамляе tvp.info.

Прэс-сакратарка памежнай службы Польшчы Ганна Міхальска паведаміла, што ў панядзелак было здзейснена 134 спробы перасекчы мяжу; вынесена 33 пастановы аб выправаджэнні нелегалаў з тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Таксама яна паведаміла, што мяжу спрабавалі прарваць дзве агрэсіўныя групы мігрантаў.

Першае сутыкненне адбылося ў панядзелак а 18 гадзіне на адцінку памежнай заставы ў Мельніку, дзе група з 70 чалавек спрабавала трапіць у Польшчу. Міхальска заявіла, што ў бок польскіх службаў кідалі камяні, жаўнераў спрабавалі асляпляць. Яна дадала, што там таксама прысутнічалі людзі ў форме, якія кідалі камяні.

- У Польшчу прайшло 58 чалавек на адлегласць некалькіх метраў - паведаміла Міхальска. У гэтай групе было 52 іракцы і шэсць турак, усе людзі былі "выправаджаныя да лініі мяжы".

Другі інцыдэнт адбыўся ў аўторак а 2:30 раніцы на тэрыторыі дзейнага аб'екта памежнай службы ў Шудзілаве. Міхальская заявіла, што група складалася з некалькіх чалавек, але была вельмі агрэсіўнай. У бок польскіх службаў кідалі спачатку камяні і трубы з беларускага боку, сляпілі, а потым кідалі петарды. Міхальска дадала, што гэтыя людзі не перасеклі лінію мяжы.

Міхальска таксама расказала, што пры гэтым здарэнні былі і спробы перарэзаць калючы дрот. - Мы таксама заўважылі аднаго чалавека, гэта, магчыма, быў беларускі салдат, які спрабаваў перарэзаць агароджу, - дадала яна. Прэс-сакратарка паведаміла, што ў гэтых здарэннях ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках