28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу ў чатырох раёнах Гомельскай вобласці пачаліся праблемы з дровамі

3
Адразу ў чатырох раёнах Гомельскай вобласці пачаліся праблемы з дровамі

Мігрантам жа дровы прывозілі без усялякіх праблем.

У чатырох раёнах Гомельскай вобласці захоўваюцца праблемы з забеспячэннем дровамі насельніцтва, піша "Гомельская праўда".

Нагрузка застаецца пікавай у Мазырскім, Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Жыткавіцкім раёнах. Раней праблемы з торфам і дровамі адзначаліся ў Менскай вобласці.

У той самы час Мінлясгас Беларусі заявіў, што праблем з дровамі сёлета не будзе. Аднак праз 10 дзён прызнаў, што напружанасць усё ж ёсць у асобных раёнах.

Трэба адзначыць, што нелегальныя мігранты, якіх рэжым Лукашэнкі прывёз на мяжу з Польшчай, забяспечваліся дровамі штодня. Таксама ўлады заплюшчылі вочы на тое, што яны высякалі лес для сваіх патрэб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках