28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы штурм мяжы: беларускія сілавікі крычаць «раз, два, тры!» і слепяць лазерам палякаў

11
Новы штурм мяжы: беларускія сілавікі крычаць «раз, два, тры!» і слепяць лазерам палякаў

Мігранты на каманду лукашыстаў кідаюць камяні і петарды ў польскіх жаўнераў.

Відэа новага начнога штурму польскай мяжы апублікавалі байцы Тэрытарыяльнай абароны.

На відэа беларускія сілавікі крычаць "раз, два, тры!" і слепяць лазерам палякаў. Мігранты на каманду лукашыстаў кідаюць камяні і петарды ў польскіх жаўнераў.

“З такімі сітуацыямі польскія жаўнеры і афіцэры павінны сутыкацца практычна кожны дзень. Учора нашы вайскоўцы чарговым разам былі атакаваныя камянямі з беларускага боку”, - паведамілі польскія тэрытарыялісты.

Начны штурм мяжы адбыўся недалёка ад пасёлка Токары.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках