24 красавiка 2024, Серада, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі адбілі 134 напады мігрантаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецслужбаў

2
Польскія памежнікі адбілі 134 напады мігрантаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецслужбаў
Фота: Getty Images

Групы агрэсіўных нелегалаў штурмавалі мяжу на адцінках застаў у Мельніку і Шудзялаве.

Польскія памежнікі сёння ўночы адбілі 134 напады мігрантаў, якія кантралююцца беларускімі спецслужбамі, паведамляюць польскія памежнікі.

Былі выдадзеныя 33 пастановы аб выправаджэнні нелегалаў з тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Аператыўнікі затрымалі 2 грамадзян Украіны за дапамогу.

Групы агрэсіўных замежнікаў фарсавалі мяжу на адцінках застаў у Мельніку і Шудзялаве.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках