20 красавiка 2024, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Больш чым за 50 гадзін я праехаў толькі 10 кіламетраў»

5
«Больш чым за 50 гадзін я праехаў толькі 10 кіламетраў»

На мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ - больш за чатыры тысячы грузавікоў.

Дальнабойшчык Аляксандр выехаў у Польшчу яшчэ на мінулым тыдні. У затор перад памежным пераходам "Бераставіца - Баброўнікі" стаў у суботу. Тады "калейка", так на прафесійнай мове шафёры называюць чаргу да мытні, ужо расцягнулася на 14 кіламетраў, піша "Настоящее время".

"Больш чым за 50 гадзін я праехаў толькі 10 кіламетраў - крыху больш за 10, - распавядае Аляксандр. - Машын стаіць вельмі шмат, усе нервуюцца, таму што прыбіральняў няма, душа няма, гарачай ежы таксама няма. Даем рады - ходзім на запраўку. Але гэта ўжо бліжэй да самай мяжы".

Рух і парадак на большасці адцінкаў "калейкі", дзе стаяць дальнабойшчыкі, ім даводзіцца рэгуляваць самастойна. Адно з самых тыповых парушэнняў - спроба праехаць да мяжы без чаргі.

Чэргі на межах Беларусі з Польшчай і краінамі Балтыі многія дальнабойшчыкі звязваюць з міграцыйным крызісам. Пачынаючы з лета 2021 года мігранты з дзяржаў Блізкага Усходу і Афганістана спрабуюць патрапіць у Еўропу праз Беларусь. У асноўным мігранты спрабуюць перайсці мяжу незаконна, зламаўшы бар'ер, які раздзяляе Беларусь і краіны Еўразвязу. Але на ўсялякі выпадак памежнікі ўзмацнілі і надгляд грузавых машын.

"Магчымасць патрапіць у тэнтавы грузавік існуе. І тыя ж самыя мігранты на хаду могуць і пломбу зняць, залезці ў рэфрыжэратар, спакойна перасоўвацца, – распавядае Уладзімір Мацягін, былы дальнабойшчык, а цяпер прэзідэнт асацыяцыі "Грузаўтатранс". – Адпаведна, памежнікам даводзіцца звяртаць на гэта ўвагу, глядзець, ці не была парушаная пломба, больш старанна аглядаць аўтамабілі: можа, нехта знізу ўчапіўся”.

Міграцыйны крызіс, які прывёў да затораў на межах, непазбежна скончыцца падаражаннем тавараў, мяркуе Уладзімір Мацягін. "Гэта 100% прывядзе да падаражання тавараў, бо кожны простой транспарту звязаны з выдаткамі: службовыя выдаткі, прастой аўтамабіля патрабуе затрат, плюс калі рэфрыжэратарная ўстаноўка з прадуктамі харчавання - гэта дадатковыя выдаткі".

Да гэтых выдаткаў трэба дадаць лізінгавыя, крэдытныя і падатковыя выплаты перавозчыкаў. Пры гэтым пазбегнуць прастою па шляху з Еўропы на ўсход або ў зваротным кірунку можна - калі накіраваць грузаплынь па Балтыцы праз парты Польшчы, Нямеччыны і расейскі Санкт-Пецярбург. Але гэты шлях - даражэйшы.

Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта тэлеканала "Настоящее время" на тэрыторыі краіны. Афіцыйнай прычынай названа "распаўсюджванне гіперспасылак на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі". Жыхары Беларусі могуць чытаць і глядзець матэрыялы рэсурсу праз VPN, у тэлеграме і іншых сацсетках, а таксама з дапамогай люстэрка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках