19 красавiка 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаўнеры Жалезнай дывізіі паказалі, як выглядае раніца на польска-беларускай мяжы

1
Жаўнеры Жалезнай дывізіі паказалі, як выглядае раніца на польска-беларускай мяжы

Байцы патрулююць мяжу з дапамогай гелікаптэраў Mі 17 і дронаў.

Польскія вайскоўцы з 18-й механізаванай дывізіі (Жалезная дывізія) паказалі, як выглядае раніца на польска-беларускай мяжы.

“Мы пачынаем яшчэ адзін дзень на мяжы! У прымежнай зоне мы выконваем патрульныя палёты на Mі 17 і выведвальныя палёты з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў Orbiter і FlyEye”, - паведамілі байцы Жалезнай дывізіі.

Польскія жаўнеры таксама паказалі, як патрулююць забалочаныя ўчасткі мясцовасці ў раёне ракі Буг, якую часта спрабуюць пераадолець нелегальныя мігранты.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках